У знак пратэсту чарговы шахцёр ААТ «Беларуськалій» адмовіўся ўздымацца на паверхню

ПРАТЭСТ


Сёння раніцай пасля змены Аляксандар Курбан, майстар-выбуховік 4-га Рудаўпраўлення прыкаваў сябе ланцугом да мэталаканструкцыяў, каля месца пасадкі работнікаў у клець. Праз некаторы час яго паднялі на паверхню і завезлі ў псіхадэспансер, для праверкі яго эмацыйна-псіхалагічнага стану. Вядома, што ён далучыўся да стачкамаўцаў у Салігорску.


Сваім пратэстам Аляксандар Курбан патрабуе:

wDAytJORCKYwerwe

- падняць заработную плату на ўзровень, які адпавядае цяжкасці і небяспецы ўмоваў працы,

- забяспечыць рабочых спраўным і прыдатным інструментам для выканання сваіх працоўных абавязкаў, а таксама новым самаходным транспартам усе ўчасткі рудніку,

- скасаваць злачыннае рашэнне звольніць работнікаў «Беларуськалію», якія знаходзяцца ў страйку,

- генеральнаму дырэктару як сенатару ад Мінскай вобласці давесці да вышэйшага кіраўніцтва краіны пазіцыю працоўнага калектыву, а менавіта: прызначыць новыя адкрытыя і сумленныя выбары, вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць збіццё мірных грамадзян.

Адным з патрабаванняў Аляксандра стала прыпынення ціску на працоўных і незалежны прафсаюз. Трэба дадаць, што работнік з’яўляецца сябрам Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ Беларуськалій”.