Пётр Дуда ў Беларусі: Чым можа дапамагчы «Салідарнасць»?

САЛІДАРНАСЦЬ

Юстыня ПРУС, tysol.pl


«Мы хочам з першых вуснаў пачуць, як «Салідарнасць» можа дапамагчы прафсаюзам і працоўным у Беларусі», — сказаў старшыня польскага прафсаюзу «Салідарнасць» Пётр Дуда, які прыехаў у Мінск на сустрэчу з прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў.


«Я адчуваю, што павінен быць тут, таму што маем сітуацыю, калі рабочых і прафсаюзных актывістаў звальняюць за ўдзел у забастоўках і выказванне свайго меркавання наконт сітуацыі ў краіне», — сказаў Дуда.

Кіраўніка «Салідарнасці» запрасіў у Мінск Аляксандр Ярашук, які ўзначальвае Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

Пётр Дуда і Аляксандр Ярашук

Пётр Дуда і Аляксандр Ярашук

Дуда растлумачыў, што адчувае абавязак атрымаць інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі і паведаміць пра яе ў Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў і Міжнародную канфедэрацыю прафсаюзаў (ITUC).

Ён дадаў, што сустрэча з экс-кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Святланай Ціханоўскай адбудзецца ў сераду ў варшаўскім офісе «Салідарнасці». «Я хацеў бы перадаць з першакрыніц інфармацыю, якую мы атрымліваем тут, у Беларусі», — сказаў ён.

«Я рады быць тут, хаця — не ў сілу абставінаў», — адзначыў Дуда. Ён сказаў, што некаторыя параілі яму не ехаць у Беларусь, бо яго могуць не пусціць, але ён вырашыў асабіста праверыць, ці зможа ён уехаць у краіну і правесці запланаваныя сустрэчы.

«Тое самае было і з канвоем дапамогі, які не быў дапушчаны. Мы даведаліся, што гэта немагчыма, але, па меншай меры, паспрабавалі», — сказаў ён. Дуда нагадаў, што актывісты «Салідарнасці» стварылі для Беларусі рахунак дапамогі, на які ўжо пералічылі 1 мільён злотых.

Старшыня «Салідарнасці» заявіў, што ўсведамляе, што правілы ў Беларусі ўскладняюць аказанне матэрыяльнай дапамогі.

«Мы не для простых задач, і мы будзем шукаць рашэнні. Гэтыя грошы ёсць і будуць, нават калі нам давядзецца чакаць», — падкрэсліў ён. «Калі «Салідарнасць» зараджалася, ніхто не думаў, што «мы зменім свет», — дадаў ён.

«Я хачу падзякаваць Аляксандру Ярашуку за віншаванні, якія мы атрымалі ў гэтым годзе з нагоды 40-годдзя «Салідарнасці»», — сказаў Дуда. На яго думку, «ёсць нешта сімвалічнае паміж польскім жніўнем і тым, што адбываецца сёння ў Беларусі».

Візіт у Мінск Дуда пачаў з ускладання кветак да сімвалічнага месца гібелі дэманстранта на станцыі метро «Пушкінская». Яго суправаджалі дыпламаты з пасольства Польшчы ў Мінску.

tsapp-20

Аляксандр Тарайкоўскі загінуў падчас разгону акцыі пратэсту з боку міліцыі і ўнутраных войскаў 10 жніўня. Паводле афіцыйнай інфармацыі МУС, у яго руках выбухнула «нявызначаная выбухоўка». Аднак на відэазапісах, зробленых сведкамі, відаць, што мужчына быў застрэлены.

У Беларусі на работнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і спрабавалі арганізаваць забастоўкі, аказваецца ціск з боку ўладаў. Некаторыя кіраўнікі забастовак былі прысуджаныя да арышту, многія актывісты былі звольненыя. З 9 жніўня праходзяць акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў, якія — як афіцыйна было абвешчана — выйграў Аляксандр Лукашэнка з вынікам 80,1%. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, Ціханоўская павінна была выйграць толькі 10,1% галасоў.