Зыйшоў з жыцця Мікалай Новік

ПАМЯЦЬ


Не дачакаўшыся перамогі беларускага народа над тыраніяй, сёння з жыцця зышоў знакавы прафсаюзны лідар Беларусі — Мікалай Мікалаевіч НОВІК.


Novik

Па словах родных у яго выявілі COVID-19 і ён знаходзіўся два тыдні ў інфекцыйным аддзяленні Салігорскай ЦРБ, а тыдзень таму быў пераведзены ў бальніцу Мар’інай-Горкі. Пад час дыялізу (Мікалай Мікалаевіч на дыялізе знаходзіўся амаль дзесяць гадоў) яму стала дрэнна. Па папярэдняй інфармацыі ў яго адбыўся чацвёрты інфаркт. А 23:00 14 верасня яго сэрца спынілася.

Мікалай Новік — першы старшыня Незалежнага прафсаюзу гарнякоў ААТ «Беларуськалій». Менавіта пры яго кіраўніцтве арганізацыя з 420 работнікаў павялічылася да 4500 сябраў прафсаюзу. НПГ была адной з самых актыўных першасных арганізацый Беларускага Незалежнага прафсаюза, а калектыўная дамова «Беларуськалія» — адна з лепшых у Беларусі.

Пасля хваробы ў 2006 годзе і праблем з ныркамі, Мікалай Мікалаевіч зышоў на пенсію. Ачуняўшы, праз некаторы час, быў абраны віцэ-старшынёй БНП і зноў прымаў актыўны ўдзел у прафсаюзнай барацьбе да 2011 года. Аўтар манаграфіі аб дзейнасці НПГ у 90-х гадах. Ганаровы сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза.

Пахаванне адбудзецца 16 верасня ў Салігорску на Дубейскіх могілках, а 12-й гадзіне.

 

Читайте нас в соцсетях

сайт industriall сайт industriallсайт industriallсайт industriallсайт industriall