Сусветны Індэкс правоў працоўных — 2020

РЭЙТЫНГІ


Выйшла сёмае выданне Глабальнага Індэкса правоў працоўных апублікаванае Міжнароднай Канфедэрацыяй Прафсаюзаў (ITUC), якое закранае 144 краіны па ступені павагі да правоў працоўных.


Дзесяць найгоршых краін для працоўных людзей у 2020 годзе — Бангладэш, Бразілія, Калумбія, Егіпет, Гандурас, Індыя, Казахстан, Філіпіны, Турцыя і Зімбабвэ.
ewss_570Беларусь у гэтым годзе пазбегла дзясяткі антыпрызёраў, але атрымала рэйтынг — 5, амаль найгоршы, які абазначае — Няма гарантый правоў.

wwse

Асноўныя тэндэнцыі па парушэнням правоў працоўных у гэтым годзе:

• 85 адсоткаў краін парушылі права на забастоўку.
• 80 працэнтаў краін парушылі права на калектыўныя перамовы.
• Колькасць краін, якія перашкаджалі рэгістрацыі прафсаюзаў, павялічылася.
• Тры новыя краіны ўвайшлі ў спіс дзесяці горшых краін для рабочых (Егіпет, Гандурас, Індыя).
• Колькасць краін, якія абмежавалі свабоду слова, павялічыліся з 54 у 2019 годзе да 56 у 2020 годзе.
• Рабочыя падвяргаліся гвалту ў 51 краіне.
• Работнікі не мелі доступу, альбо абмяжоўваўся доступ да правасуддзя ў 72 адсоткаў краін.
• Работнікі перажылі арышты і затрыманні ў 61 краіне.

Найлепшымі краінамі для працоўных прызнаны — Аўстрыя, Данія, Фінляндыя, Нямеччына, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Нідэрланды, Нарвегія, Славакія, Швецыя і Уругвай.

 

Читайте нас в соцсетях

сайт industriall сайт industriallсайт industriallсайт industriallсайт industriall