БСДП (Грамада) далучаецца да кампаніі салідарнасці з Мікалаем Валадзько

ЗАЯВА

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) далучаецца да міжнароднай кампаніі салідарнасці па аднаўленні на працы старшыні прафсаюзнай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Мікалая ВАЛАДЗЬКО. Аб гэтым гаворыцца на афіцыйным сайце партыі.

bsdp-1807

У заяве БСДП патрабуе ад кіраўніцтва нямецкай кампаніі Redpath Deilmann, якая працуе на будоўле шахты “Слаўкалія”, неадкладна аднавіць з ім працоўныя зносіны, правесці атэстацыю працоўных месцаў і рэалізаваць усе меры па ахове і бяспецы працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства:
 
БСДП лічыць ганебным для замежнай кампаніі, якая паходзіць з дэмакратычнай краіны, звальненне з працы чалавека, які дамагаўся лепшых умоваў працы – дадатковых ільгот і гарантый для сябраў незалежнага прафсаюза.
 
БСДП заклікае амбасаду Нямеччыны, нямецкія сродкі масавай інфармацыі, а таксама нямецкіх сацыял-дэмакратаў паўплываць на склаўшуюся сітуацыю, якая адмоўна ўплывае на імідж не толькі кампаніі Redpath Deilmann, аднак і краіны ў цэлым.

 

Action now: Падтрымаць прафсаюзнага актывіста

Читайте нас в соцсетях

сайт industriall сайт industriallсайт industriallсайт industriallсайт industriall