Актывісты НПГ правялі дабрачынную акцыю ў дапамогу салігорскім медыкам

САЛІДАРНАСЦЬ

Сябры і актывісты Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ “Беларуськалій” правялі дабрачынную акцыю па збору грашовых сродкаў у дапамогу медперсаналу Салігорскай раённая бальніцы.

Са словаў удзельнікаў акцыі, ідэю прапанавалі самі работнікі прадпрыемства. На працягу мінулага тыдня сродкі былі сабраныя актывістамі НПГ 1-га, 2-га і 3-га рудаўпраўленняў ААТ “Беларуськалій”.

Павел Сакалоўскі і Святлана Ушчапоўская з медыкамі

Намеснік старшыні НПГ 1РУ Павел Сакалоўскі і інфармацыйны работнік НПГ Святлана Ушчапоўская з медыкамі

Адзін з ініцыятараў акцыі, актывіст Незалежнага прафсаюза Павал Сакалоўскі, зазначыў, што ў акцыі прынялі ўдзел не толькі сябры НПГ, але многія работнікі і неабыякавыя людзі. Дзякуючы ім менш за тыдзень атрымалася сабраць 1370 рублёў, толькі на 1 РУ.

Аляксанд Мішук, намеснік старшыні НПГ 2РУ зазначыў, што медработнікі на станцыі хуткай дапамогі маюць вострую патрэбу ў медычных касцюмах.

KrasaVY (5)-1

Актывісты НПГ 2РУ Раман Пратасеня і Аляксандр Мішук пад час перадачы медычных матэр’ялаў

Усе сабраныя грашовыя сродкі пайшлі на закупку неабходных рэчаў для станцыі хуткай дапамогі і аддзялення рэанімацыі Салігорскай ЦРБ. Нягледзячы на адсутнасць некаторых рэчаў удалося набыць: антысептыкі, медычныя маскі, ахоўныя шматразовыя акуляры, вільготныя антыбактэрыйныя сурвэткі, пальчаткі медыцынскія, вадкае мыла, папяровыя сурвэткі і нават пітную ваду.

Андрэй Фідрык і Аляксандр Каратчэня

Актывісты НПГ 3РУ Андрэй Фідрык і Аляксандр Каратчэня з медперсаналам Салігорскай ЦРБ

На сённяшні дзень медыкі адчуваюць праблему з недахопам рэспіратараў, ахоўных акуляраў і медычных касцюмаў.

- З боку медперсанала мы пачулі словы падзякі для ўсіх хто не застаецца ў баку ў гэты няпросты час, — адзначыў Павал Сакалоўскі. — Разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Са свайго боку Беларускі Незалежны прафсаюз удзячны ўсім сябрам і не сябрам Незалежнага прафсаюзу за падтрымку. Сардэчна дзякуй!