У Наваполацку прайшла канферэнцыя: абрана кiраунiцтва пярвiчнай арганiзацыi

НАВАПОЛАЦК

21 сакавіка ў Наваполацку адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП работнікаў ААТ «Нафтан».

LLrhT-nMFik

Дэлегаты пярвічкі прынялі справаздачы аб працы выканаўчага бюро арганізацыі і кантрольна-рэвізійнай камісіі. Працу старшыні і яго намеснікаў дэлегаты адзначылі, як здавальняючую. Пасля выступаў дэлегатаў і гасцей канферэнцыі адбыліся выбары кіраўніцтва арганізацыі.

Генадзь Варона, старшыня пярвічкі БНП

Генадзь Варона, старшыня пярвічкі БНП

У якасці старшыні пярвічкі быў абраны на другі тэрмін дзеючы старшыня — Генадзь Варона. У якасці намеснікаў былі абраны: Андрэй Шкірэнка, Максім Падгарбунскі і Ніна Барысава. Сакратаром-скарбнікам стаў Зміцер Койра. Дэлегаты падзякавалі за працу экс-намесніцы старшыні Ніне Турчыной.

Ніна Барысава, Максім Падгарбунскі, Андрэй Шкірэнка, Зміцер Койра.

Ніна Барысава, Максім Падгарбунскі, Андрэй Шкірэнка, Зміцер Койра.