Тыднёвы прафсаюзны агляд навінаў калійнага рынку

КАЛІЙНЫ РЫНАК

Лізавета МЕРЛЯК

Выпадак на шахце канадскага Nutrien

(Brent Bosker/650 CKOM)

Brent Bosker/650 CKOM

Тыдзень пачаўся з пажара на шахце Vanscoy канадскага Nutrien, ніхто не пацярпеў, гарэлі сховішчы хімікатаў, кампанія прымае ўсе меры па забеспячэнні бяспекі. Гэта тая самая шахта, праца на якой спынена з верасня 2019 года з-за неспрыяльнай сітуацыі на калійным рынку. Менавіта на гэтай шахце больш за 200 шахцераў (часова) згубілі працу.

United Steelworkers Union logo

United Steelworkers Union logo

Прадстаўнік прафсаюза United Steelworkers Union Даррын Крюгер кажа, што прафсаюз разчараваны дзеяннямі Nutrien па скарачэнні вытворчасці за кошт людзей, бо кампанія і надалей застаецца вельмі прыбытковай. А пасля зліцця Agrium і PotashCrop, USW перажыў шмат такіх звальненняў.

Калійны картэль: за калійным “покерам” гульцы чакаюць, хто першым міргане

Напярэдадні абвяшчэння квартальных рэзультатаў нямецкай кампаніі K+S Aktiengesellschaft (KPLUY, KPLUF) Jeremy Raper, аглядальнік SeakingAlpha прынамсі піша пра пагрозу, якую ён бачыць з боку калійных кампаній Беларусі і Расіі: Беларуськалі, ЕўраХім і Уралкалі, якія ў агульнай складанасці здавальняюць палову глабальнага попыту.

Па яго тэорыі, у часы, калі рубель (усё роўна які, рускі ці беларускі) таннее ў адносінах да даляра ЗША, выдаткі мясцовых кампаній паніжаюцца. Калі мясцовыя выдаткі паніжаюцца, нягледзячы на тое, што калійный рынак застаецца картэлем, спакуса вытворцаў, якія працуюць у рублёвай зоне, “велізарная”. Ад гэтай спакусы гістарычна ў часы больш слабага рубля абвальваўся калі.

Аглядальнік прыводзіць графік на 2014-2016 гады ўзаемасувязі цаны на калі і курса расійскага рубля, з якога робіць выснову, што калі рубель у дыяпазоне 65-80 ў адносінах да даляра ЗША, цэны на калі, як правіла, былі ніжэй за $250/т, часцей на шматгадовым мінімуме ў $225. А зараз, калі рубель вагаецца між 72-73 за 1$, трэба чакаць, што калі нармальна застанецца на ўзроўні вышэй за мінімальныя $225 за тону. Аднак, аўтар чакае пабачыць значна большую шкоду ад рубельнай часткі картэля.

graph by Jeremy Raper for SeekingAlpha.com

graph by Jeremy Raper for SeekingAlpha.com

Кажучы пра спакусу насычаць рынак, аўтар мае на ўвазе спробы Беларуськалія і ЕўраХіма нарошчваць новыя вытворчыя магутнасці. А “калапс іх вытворчых выдаткаў дае ім дадатковы штуршок, каб загнаць тоны на рынак за кошт дарагіх гульцоў”.

Кожны асобны вытворца ўжо прыпыніў недарагую вытворчасць, каб падтрымаць цэны і сядзіць на запасах і залішняй магутнасці — але нават пры $200/т магутнасць рубельных вытворцаў цяпер, на думку аглядальніка, складае 60% валавой нацэнкі. 

Вось і параўноўвае калійны аглядальнік гэты картэль з гульцамі ў покер, якія сядзяць за сталом і сочаць, калі хто з іх першым міргане (канадцы ці беларусы з рускімі), у той час, як стары добры нямецкі K+S вымушаны прымаць наступствы як ёсць.

Бразілія

Як паведамляе Reuters, Mosaic Fertilizantes – бразільскі аддзел Паўночна-амерыканскай Mosaic (MOS) прагназуе, што патрэбнасць угнаенняў у гэтым годзе ў краіне вырасце на 3%, паколькі мясцовыя фермеры ўжо спяшаюцца купляць угнаенні.

Бразільскія фермеры загадзя прадалі ~ 20% ураджаю соі ў наступным сезоне, незвычайна высокая сума, кажуць у Mosaic Fertilizantes, спасылаючыся на моцны даляр як драйвер для трэнду, які з’яўляецца добрым знакам для пастаўшчыкоў угнаенняў.

Часткова дзякуючы глабальнай распродажу актываў, выкліканаму ўспышкай каранавіруса, у гэтым годзе даляр вырас на 17% да бразільскага рэала, а гэта азначае, што фермеры атрымліваюць больш рэалаў за збожжа, прададзенае на экспартныя рынкі.

Кампанія плануе ў гэтым годзе павялічыць вытворчасць угнаенняў у Бразіліі на 800 тыс. тон да 4,5 млн т, галоўным чынам шляхам аднаўлення вытворчасці на некаторых прыпыненых мясцовых шахтах пасля ўвядзення новых правілаў па захоўванні адходаў.

Беларуськалі

Дарэчы, пра захоўванне адходаў і адпаведнасць дзеянняў кампаніі па ахове навакольнага асяроддзя высокім стандартам ISO 14001:2015. Мы заўважылі, што сертыфікат ААТ Беларуськалі скончыўся 23 лютага 2020 года. Што з гэтага вынікае?