«Ён жыў свабодна, як свабодны грамадзянін»

УСПАМІНЫ


18 снежня ў офісе Беларускага Незалежнага прафсаюза прайшла вечарына памяці, прысвечаная заснавальніку прафсаюза Івана Вацлававіча Юргевіча, на якую сабраліся больш за 20 прафсаюзных актывістаў.


"… Перекладывать ответственность в решительный момент на других – это, по меньшей мере, неэтично, безнравственно. Если тебя выбрали, на тебя смотрят: будь добр отвечай, принимай решение. Высказывай свою позицию чётко и ясно. Выбрали и ты должен принять, если требуется, на себя основной удар …" И.В. Юргевич

«… Перекладывать ответственность в решительный момент на других – это, по меньшей мере, неэтично, безнравственно. Если тебя выбрали, на тебя смотрят: будь добр отвечай, принимай решение. Высказывай свою позицию чётко и ясно. Выбрали и ты должен принять, если требуется, на себя основной удар …» И.В. Юргевич

17 снежня 2002 года ў Полацку не стала аднаго з лідараў беларускага працоўнага руху 90-х гг, заснавальніка Беларускага Незалежнага прафсаюза, шахцёра, публіцыста, першага рэдактара газеты «Салідарнасць», сябра грамадскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне». Па традыцыі ў гэты дзень актывісты Незалежнага прафсаюза ўзгадваюць гэтага шматграннага і рознабаковага чалавека.

Вечар памяці ў гонар Івана Юргевіча

Вечар памяці ў гонар Івана Юргевіча

Тыя, хто добра ведаў яго, а на вечарыне ў офісе БНП такіх можна было пералічыць на пальцах адной рукі, распавялі пра свае знаёмства і ўспрыняцце гэтага чалавека. Таму і веды пра гэту асобу даволі фрагментарныя. Паспрабуем з іх намаляваць агульна партрэт, ужо замыленай рознымі байкамі, гістарычнай постаці для найноўшай беларускай гісторыі.

Нарадзіўся 15 траўня 1943 у вёсцы Целешы Докшыцкага раёну, Віцебскай вобласці. Па нацыянальнасці беларус, па веравызнанню каталік. Скончыў 7 класаў агульнаадукацыйнай школы у 1957 годзе. З 1960 працаваў у лесагаспадарцы Пячорскага раёну Комі АССР, вучыўся ў горна-прамысловай вучэльні ў Варкуце. З 1963 уладкаваўся на Варкуцінскія шахты, электраслесарам. У 1964-67 служыў у войску. Пасля звальнення з войска вярнуўся зноў на Варкуцінскія шахты. У 1973 па 1976 працаваў на Нарыльскім металургічным камбінаце, рабочым. У 1976 пераязджае ў Салігорск і ўладкоўваецца на ВА «Беларуськалій», машыністам горна-вымальных машын. У 80-я гады становіцца сябрам Рады працоўнага калектыву аб’яднанняў. У руху Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» удзельнічаў з 1988 года. Сустаршыня страйкаму 4-га рудаўпраўлення. Першы старшыня НПГБ (БНП) з 1991 па 1995 год. Удзельнік 44-дзённага страйку на ВА «Беларуськалій» і 21-дзённай галадоўкі ў сакавіку-красавіку 1992 года. (паводле газеты «Свабода»)

- Паджары, высокі, барадаты ў кароткіх паласатых нагавіцах са стосам газет пад пахай і значкам Міхаіла Гарбачова на лацкане пінжака, – Такім яго бачылі многія, у тым ліку і Іван Пермінаў. – Калі-некалі ён мог і разануць словам.

Мікалай Новік, першы старшыня НПГ «Беларуськалій», пацвярджае, што дысцыпліна і рэзкасць для яго былі не пустым гукам:

- Неяк мы пратэрмінавалі пералік унёскаў з НПГ у БНП. Праз гадзіну, я і бухгалтар НПГ Аляксандра Федуковіч стаялі па выцяжцы ў кабінеце Івана Вацлававіча і тлумачылі, чаму затрымалі пералік сродкаў. Зараз гэта смешна, але тады нам з бухгалтарам было не да смеху.

Ня гледзячы на гэта, большасць знаёмых з ім адзначаюць, што крыўды на яго ніколі не было, быў непахісны аўтарытэт і павага. Не было жадання спрачацца, а было жаданне слухаць, адзначаюць Аляксандар Даноўскі і Юры Захараў. Апошняга ён асабіста прымаў у прафсаюз.

335435а-1

Святлана Ушчапоўская, узгадвае, суворы і строгі твар, і постаць да якой усе ставіліся з нейкім трымценнем. А на сам рэч, за гэтым хаваўся чуллівы чалавек:

- Памятаю, як я маладая дзяўчынка вяла свой першы пратакол аднаго з паседжанняў і вельмі хвалявалася, не паспявала, збівалася. І ён, вельмі па-бацькоўску ставіўся да гэтага: спыняў гарачыя шахцёрскія галовы, надыктоўваў, як правільна сфармуляваць думку. Калі ў прыватнай размове я падзялілася з ім сваймі планамі пра атрыманне адукацыі псіхолага, ён з вялікай зацікаўленасцю падтрымаў тэму падвышэння адукацыі і адзначыў, што яму вельмі цікава гэта сфера.

Пасля пагаршэння здароўя ў 1995 годзе ён пакінуў пост старшыні БНП і паступіў на 1 курс філасофскага факультэта БДУ. Магчыма гэта і стала добрым натхненнем для іншых, ужо не юных прафсаюзных лідараў НПГ, таксама пайсці вучыцца.

Яго сучаснікі ўзгадваюць дзіка пракураную кватэру па вуліцы Горкага ў Салігорску, дзе праходзілі першыя паседжанні будучага Незалежнага прафсаюза. Яна была завалена вялікая колькасцю кніг, які ляжалі на падваконніках, на падлозе, практычна паўсюль. Пастаянная прага да ведаў – асаблівая рыса гэтага чалавека.

- Яшчэ здзіўляла яго спакойнасць і ўпэўненасць. Тады ў Салігорск прыязджалі шмат розных высокіх гасцей з урада і міністэрстваў, той жа старшыня Вярхоўнага савета РБ Станіслаў Шушкевіч, іншыя – Іван Вацлававіч пры сустрэчы з імі выпраменьваў абсалютны спакой, у адрозненні ад А.Доўнара і Л.Мархоткі, якія вельмі мітусіліся пры гэтым, – узгадвае спадарыня Ушчапоўская.

21342222222

Пра бачанне будучага прафсаюзнага руху Беларусі Івана Вацлававіча, нядаўна распавёў на сваёй старонцы Андрэй Мрост, прафсаюзны трэнер, што не адно дзесяцігоддзе супрацоўнічаў з БНП.

- Мабыць не ўзгадаю такога другога лідара ў шахцёрскім руху ў 80 – 90х… Адважныя былі, адчайныя былі, самаадданыя былі, да ўсіх гэтых якасцях у Івана дадавалася дзівосная здольнасць маштабна мысліць пры адначасовым скрупулёзным пранікненні ў драбнюткія дэталі; паважліва, часам проста-такі ласкава гаварыць з людзьмі і ўменне слухаць і пачуць…

Як то на нашай яшчэ ICEF-аўскай канферэнцыі для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, здаецца ва Вроцлаве, разгарэўся скандал паміж беларускім НПГБ (БНП) і «Белхімпрафсаюзам»: прадстаўнікі НПГ у сваіх выступах дружна называлі старыя прафсаюзы «дзяржаўнымі». Людміла Грушэцкая, старшыня «Белхімпрафсаюза», публічна абурылася, апелявала да кіраўніцтва ICEF… Ледзь удалося суняць запал і працягнуць працу па парадку дня.

Увечары, пасля вячэры, я зайшоў да Івана ў нумар проста пагаварыць за жыццё. Памятаю, я пачаў размову з падначкі: вось глядзі Іван, ты са скуры лезеш вунь, ствараючы новыя прафсаюзы, але многія з іх не выжываюць; ты падобны на чалавека, які вылазіць з каменнай студні, уся ўвага якога накіравана на тое, каб знайсці чарговы выступ, за які можна было б ухапіцца; ты не можаш адарваць погляду ад сцяны, падняць галаву і агледзецца. А вось старыя прафсаюзы, як то спакойна жывуць, і колькасць у іх амаль не падае… у чым справа?

Потым наш размова плаўна перайшла на абмеркаванне стратэгіі развіцця НПГБ (БНП), ды і ўсяго новага, як тады называлі «альтэрнатыўнага» прафсаюзнага руху… Менавіта той ноччу мы прыдумалі схему пра кансалідацыю і далейшае развіцця новага руху ў Беларусі, па якой Віктар Бабаед павінен будзе ў Менску працаваць над стварэннем канфедэрацыі альтэрнатыўных прафсаюзаў, а Іван будзе працягваць вырошчваць галіновыя прафсаюзы на месцах, якія б потым маглі аб’яднацца ў агульнанацыянальную канфедэрацыю. Мы рассталіся гадзіны ў 4 ночы, але як высветлілася пазней, Іван, не лёг спаць…

На наступны дзень у сваім выступе ён уразіў усіх нас, і ў першую чаргу сваіх калег з НПГБ, сказаўшы прыкладна: а я бачу той дзень, калі мы абʼяднаемся з «Белхімпрафсаюзам» і створым новы магутны прафсаюз, які не будзе нічога і нікога баяцца… Божа, што тут пачалося… Яго ледзь не ў здрадзе «альтэрнатыўшчыкі» хорам сталі вінаваціць. Але Іван добра трымаў удар, і з думкі яго збіць было немагчыма.

Потым быў першы сумесны семінар ICEF для НПГБ (БНП) і «Белхімпрафсаюза» ў Салігорску, з удзелам нямецкага IG CHEMIE… Які пачаўся з рассаджвання ў зале па прынцыпе сценка на сценку, а скончыўся працай у змешаных групах і практычна поўным супадзеннем поглядаў на праблемы і выклікі.

Потым Віктар Бабаед зʼехаў у Менск ствараць Канфедэрацыю, а Іван з двума інфарктамі працягваў як варʼят матацца па краіне…

Сэрца не вытрымала… План без Івана не спрацаваў…

На жаль, улады ў Беларусі зразумелі думку Івана значна хутчэй і паўней, чым многія калегі, і зрабілі ўсё магчымае, каб засцерагчы старыя прафсаюзы ад пранікнення новых ідэй і перараджэння ў новы рух. Ды і не толькі ўлады Беларусі, але практычна ўсе ўлады ў СНД… Яны адрываюць погляд ад сцяны калодзежа і аглядаюцца вакол…

534345а-1

Добра ведаў і сябраваў з ім яго паплечнік Канстанцін Арыстаў, які да сённяшняга часу ласкава называе яго Ванька:

- Для ўсіх, хто ішоў, пачынаючы з канца 80-х услед за ім, для тых шахцёраў-рабацяг, хто зрабіў тое, чаго не змаглі папярэднія пакаленні не толькі падземных работнікаў, але і іншых работнікаў, ён – старэйшы брат і проста Ваня. Але імя Івана Юргевіч для гарнякоў – сімвал лідарства, веры ў сябе, і лад бескампраміснага змагара за правы шахцёраў.

Слабо, брат, паўплываць на побач жывучага?.. Слабо ўсяліць у рабацяг упэўненасць у будучыні?.. Слабо абʼяднаць людзей для агульнай мэты?.. Слабо абудзіць у іх важнасць існаваў тады яшчэ толькі ў думках прафсаюза пад назвай Незалежны?.. Слабо зрабіць так, каб людзі падтрымлівалі Незалежны прафсаюз і яго пачынанні?.. Слабо проста адкрыта казаць пра тое, што набалела, чым астатнія дзяліліся толькі на кухнях і шэптам?.. Слабо не проста данесці да чалавека сваю ідэю, а зрабіць так, каб той загарэўся ёй, каб быў побач і ў бядзе і ў радасці?.. Слабо?..

Да Вані Юргевіча – простага рабацягі, салігорскага шахцёра, народжанага ў глухой беларускай вёсачцы, усім было слабо… А ён змог! І яго разумелі. За ім ішлі.

Ваня быў выдатным псіхолагам, умеў пастаяць за сябе і іншых настройваў на патрэбную ноту. Мог згуртаваць вакол сябе людзей, ствараў атмасферу ўпэўненасці, робячы гэта дыпламатычна – не зневажаючы, але настойліва патрабуючы адказнасці за свае ўчынкі. Па сутнасці, менавіта ён ускалыхнуў Беларусь у пачатку 90-х, прыняўшы ўдзел у напісанні «найноўшай гісторыі» краіны.

Знаёмства з гэтым уважлівым, удумлівым, крыху сагнуты чалавекам з сівізной змяніла жыццё многіх. Гэтыя сустрэчы пакідалі глыбокі след у душы, а часам і пераварочвалі прытомнасць. Пра гэта кажуць усе, хто быў знаёмы з Іванам Юргевіч. Менавіта дзякуючы гэтаму чалавеку ў салігорскія шахты паступіла паветра.

Паплечнікам Юргевіча быў Аляксандр Доўнар, з якім яны і рабілі першыя крокі па стварэнню Незалежнага прафсаюза.

- У яго быў досыць дужы розум і характар. Ён заўсёды мог настаяць на сваім меркаванні, часам у суправаджэнні эмоцый і гэта ўражвала. Ён мог крыкнуць, ударыць па стале.

Ён жыў свабодна, як свабодны грамадзянін. Мне гэта было сімпатычна, але з іншага боку, як партыйнаму функцыянеру, непрыемна. У адрозненні ад нашай кагорты – мяне, Н.Новіка, И.Пермінава – ён ніколі не ішоў у дэпутаты. Валодаючы простай мовай, ён заўсёды быў зразумелы працоўным. Ён казаў проста і зразумела, а з другога боку ён мог унесці ў гэтую прастату немалую сістэму складанасцяў.

Ён ніколі не ўваходзіў ні ў якую партыю, акрамя Працоўнага саюза і грамадскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне». Ён ігнараваў усе гэтыя палітычныя сістэмы. У яго былі калегі і сярод беларусаў, амерыканцаў, палякаў, рускіх, украінцаў і казахаў. Усюды былі людзі, якія ставіліся да яго з павагай. Прычынай гэтага было тое, што ён умеў размаўляць з людзьмі. Ён быў вельмі камунікабельны чалавек.

111111

Нездаровы лад жыцця і надрыўны тэмп прафсаюзнай дзейнасці прывялі да чатырох сардэчных прыступаў. 17 снежня 2002 года ва ўзросце 59-ці гадоў, яго нястала. Пахаваны Іван Вацлававіч быў бліз старажытнага беларускага гораду Полацку, куды па ініцыятыве НПГ 4РУ кожны год, на дзень яго нараджэння прыязджаюць актывісты Беларускага Незалежнага прафсаюза.

Падрыхтаваў Раман ЕРАШЭНЯ