Незалежны прафсаюз гарнякоў ушанаваў памяць памерлых актывістаў і работнікаў «Беларуськалія»

ТРАДЫЦЫЯ


Па старадаўняй традыцыі, напачатку лістапада, беларусы адзначаюць Дзяды – дзень прысвечаны памяці памерлых продкаў. Незалежны прафсаюз гарнякоў, падтрымліваючы культурную самабытнасць беларусаў, больш за 20 гадоў таму заклаў традыцыю: у гэты дзень ускладваць бела-чырвона-белыя кветкі на магілы сваіх памерлых актывістаў. Ушаноўваць, таксама і памяць загінулых на вытворчасці работнікаў ААТ «Беларуськалій».


У гэтым годзе прафсаюзная традыцыя не была парушана. Актыў НПГ памянуў адышоўшы у іншы свет работнікаў і актывістаў Незалежнага прафсаюза. Акрамя стэлы памяці загінулым работнікам Аб’яднання, былі наведаны магілы Дзмітрыя Багданава, Уладзіміра Бяляўскага, Людмілы Новік, Юрыя Дунаева, Галіны Пахомавай і іншых прафсаюзных актывістаў.

Падпісвайся на наш канал