УРАЧЫСТАСЦІ
Афіцыйным рашэннем апошняга паседжання Рады прадстаўнікоў, 6 кастрычніка было вызначана — Днём заснавання Беларускага Незалежнага прафсаюза. Сябры Рады вызначылі ў гэты дзень штогадова праводзіць прафсаюзныя святочныя мерапрыемствы.

У гэтым годзе ў офісе БНП прайшло святочнае ўзнагароджванне прафсаюзнымі нагруднымі знакамі Ганаровых сябраў прафсаюза, тым, каму раней было прысвоена гэта званне. Узнагароджванне адбылося ў пятніцу з удзелам кіраўніцтва БНП і актыву прафсаюза. На ўручэнне прыбылі Васіль Юркін, Аляксандр Доўнар, Мікалай Новік, Іван Пермінаў, Барыс Тарцан і Канстанцін Арыстаў.
З улікам таго, што не ўсе хто мае гэтае званне змаглі прыехаць у цэнтральны офіс БНП, у Салігорску былі ўзнагароджаныя толькі 6 сябраў прафсаюза. Астатнія ўзнагароды будуць уручаны ў рэгіянальных офісах першасных арганізацый Наваполацка, Гродна, Мазыра і Бабруйска.
Сябры Рады прафсаюза прынялі рашэнне адзначыць усіх сябраў першаснай прафсаюзнай арганізацыі УБП «Трэст «Рэммантажбуд» БНП за актыўную прафсаюзную пазіцыю ў 2019 годзе. Пярвічная арганізацыя была ўзнагароджана Ганаровай граматай БНП. Узнагарода была перададзена старшыне пярвічцы Аляксандру Сячко.
Пасля ўзнагароджанняў удзельнікі сустрэчы ў нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі сітуацыю, што склалася ў прафсаюзе. Некаторыя з прафсаюзных ветэранаў выказалі сваю гатоўнасць дапамагаць новаму маладому пакаленню прафсаюзнікаў сваім вопытам і парадамі.
Некаторыя з удзельнікаў прапанавалі праводзіць такія мерапрыемствы штогод для ўстойлівага фармавання прафсаюзнай карпаратыўнай культуры і згадвання мінулага, «бо без згадак аб мінулым у прафсаюза не будзе здаровай будучыні».