Салідарнасць. Маладосць. Справядлівасць: прайшла 5-я прафсаюзная летняя школа

УКРАІНА

На працягу пяці дзён у Адэсе (Украіна) прадстаўнікі Беларускага Незалежнага прафсаюза прымалі ўдзел у 5-й прафсаюзнай летняй школе па запрашэнню Грамадскай арганізацыі «Працоўныя ініцыятывы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за пяцьдзясят удзельнікаў з чатырох краін.

67276407_1345823825576103_3804945968869146624_o

Значная частка ўдзельнікаў складалася з актывістаў і лідараў прасаюзных арганізацый Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ) і Федэрацыі прафсаюзаў Украіны (ФПУ). У якасці гасцей Беларусь была прадстаўлена старшынёй Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) Максімам Пазняковым і прэсавым сакратаром БНП Раманам Ерашэней. Таксама прысутнічалі госці з Малдовы і Кыргызстану.

Бясцэнны стаў вопыт, якім дзяліліся ўдзельнікі школы. А менавіта, вопыт арганайзінгавых прафсаюзных пярвічак КСПУ і ФПУ. Яскрава аб сваёй барацьбе за правы распавялі работнікі незалежнага прафсаюза «Аэрахэндлінг» (на фота), якія паэтапна апісалі на прыкладзе сваёй пярвічкі ўсе крокі стварэння і адстойвання першаснай арганізацыі. Пра кампаніі і метады барацьбы за правы працаўнікоў авіяцыйнай галіны дабавіў старшыня Аб’яднання незалежных прафсаюзаў авіяпрацаўнікоў Веньямін Цімашэнка.

67403664_1346517322173420_2166253814724689920_o

Даволі ўражлівы прыклад стварэння і адстойвання прафсаюзнай арганізацыі ў кампаніі Кока-Кола Беверіджіз Україна, распавялі прафактывісты Сяргей і Віктар. Дадзены прыклад можна назваць гістрыяй поспеху, які стаў магчымым нягнуткасці яе лідара і яго паплечнікаў. Да сённяшняга часу на арганізацыю аказваецца ціск, асабліва на актыў, супраць якога выкарыстоўваюцца гідкія метады, якія так знаёмы незалежным прафсаюзам нашай краіны.

68575007_1347097942115358_498114613179580416_o

Тэма ціску на Незалежныя прафсаюза Беларусі не абышла бокам. Тым больш, большасць удзельнікаў чулі аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне. Прадстаўнікі Беларусі (на фота) апісалі агульныя тэндэнцыі прафсаюзнага жыцця краіны і апошнюю сітуацыю, што склалася ў Салігорску на «Рэммантажбудзе» і «Беларуськаліі». Шмат распавядаць не прыйшлося, паколькі некаторыя прысутныя прафактывісты нават прымалі ўдзел у акцыі салідарнасці з беларускімі братамі і сёстрамі.

Трэба адзначыць, што ўдзельнікі школы слухалі і задавалі пытанні па тэме на працягу гадзіны, а сустрэча скончылася, а 22-й гадзіне вечара. Праграма школы пакрывала фактычна ўвесь дзень з 7-й раніцы да 22-ой гадзіны вечара.

Акрамя абмену вопытам, у праграме прысутнічалі асноўныя блокі і факультатывы, на якія кожны запісваўся самастойна.

FSH_0474

Трэба адзначыць даволі падрыхтаваны на высокім узроўні блок гісторыі прафсаюзнага руху, які прычытаў Максім Асадчук. Палову дня было прысвечана майстэрству публічнага выступу, які выкладаў Васілій Камісараў. Асабліва каштоўным стаў блок калектыўных метадаў абароны, у якім Іна Кудзінская і Георгій Сандул (на фота) распавялі аб формах, вопыце і нюансах правядзення мірных сабранняў. У сваю чаргу, Олеся Брязгунова і Віталій Копыш распавялі аб пагрозе палітычнага папулізму для прафсаюзаў і неабходнасці інфармацыйнай пісьменнасці прафактыву ў эру інфармацыйнага грамадства.

67694375_1350788305079655_5835151377323524096_o

Акрамя тэарэтычнай і практычнай частак, кіраўнікі школы арганізавалі даволі падрабязную экскурсію па галоўнай славутасці Адэсы – Адэскаму марскому порту.

Па завяршэнню школы, усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і паабяцалі падтрымліваць сувязі між сваймі арганізацыямі, якія яны прадстаўлялі на працягу гэтых пяці дзён.