Глабальны індэкс МКП па правах працоўных 2019: Беларусь сярод горшых

РЭЙТЫНГ

Згодна Глабальнага індэкса па правах Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП), сістэматычнае разбурэнне асноў дэмакратыі на працоўным месцы і жорсткае задушэнне страйкаў і пратэстаў ставяць свет і стабільнасць пад пагрозу. Крайняя жорсткасць супраць абаронцаў сваіх працоўных правоў выказана буйнамаштабнымі арыштамі і затрыманнямі ў Індыі, Турцыі і В’етнаме.

D9VbKStWwAIbGV9

Шаран Бароў, Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў заявіла: «Ад Ганконга да Маўрытаніі, ад Філіпін да Турцыі, урады спрабуюць заглушыць гнеў, абмяжоўваючы свабоду слова і сходаў. У 72% краін працаўнікі не мелі ці мелі абмежаваны доступ да правасуддзя, асабліва сурʼёзныя праявы былі зафіксаваныя ў Камбоджы, Кітаі, Іране і Зімбабвэ».

«Развал сацыяльнага кантракту паміж працаўнікамі, урадамі і бізнэсам прывёў да павелічэння колькасці краін, якія пазбаўляюць працоўных правоў на стварэнне ці ўступленне ў прафсаюз, з 92 у 2018 да 107 у 2019. Самы вялікі рост адбыўся ў Еўропе, дзе 50% краінаў цяпер выключаюць групы працоўных з пакрыцця заканадаўствам, у Індэксе 2018 года гэты паказчык быў 20%. Годная праца церпіць, а правы парушаюцца кампаніямі, якія ўхіляюцца ад выканання нормаў і патрабаванняў».

Атакі на права на забастоўку ў 85% краін і на калектыўныя перамовы ў 80% краін падрываюць ролю прафсаюзаў. Любыя забастоўкі і дэманстрацыі былі забароненыя ў Чадзе, у той час як рашэнні суда былі выкарыстаныя для спынення забастовак у Харватыі, Грузіі, Кеніі і Нігерыі. У Еўропе, традыцыйна асноўнай апоры правоў на калектыўныя дамовы, кампаніі з Эстоніі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Іспаніі падрываюць правы працоўных.

ц4ц434

«Кампаніі, якія сістэматычна парушалі правы працоўных, цяпер сутыкаюцца з пратэстамі. Uber змагаецца з забастоўкамі і ў прававых баталіях ад Аўстраліі да Паўднёвай Карэі, ад Мумбая да Сан-Францыска. Работнікі складоў Amazon у Еўропе і ЗША пачалі пратэсты і страйкі, а прафсаюзы з усёй Еўропы арганізавалі найбуйнейшую забастоўку ў гісторыі Ryanair. Карпаратыўная сквапнасць хоць і носіць глабальны характар, але дзеянні працаўнікоў абʼяднаны ў дагэтуль нябачаных маштабах», – адзначыла Барроу.

Глабальны індэкс МКП па правах у 2019 годзе ранжыруе 145 краін па 97 міжнародна прызнаным крытэрам для ацэнкі сітуацыі з правамі працоўных як заканадаўча, так і на практыцы.

«Прафсаюзы знаходзяцца на перадавой барацьбы за дэмакратычныя правы і свабоды ад карпаратыўнай прагнасці, што захапіла ўрады, якія дзейнічаюць супраць правоў працоўных. Нам неабходны Новы сацыяльны кантракт паміж працаўнікамі, урадамі і бізнесам для аднаўлення даверу, бо людзі страцілі веру ў дэмакратыю. Прыйшоў час змяніць правілы», – заявіла Барроу.

У справаздачы пазначаныя дзесяць горшых краін для працоўных у 2019 годзе. Сярод іх Алжыр, Бангладэш, Бразілія, Калумбія, Гватэмала, Казахстан, Філіпіны, Сірыя, Турцыя і Зімбабвэ.

Бразілія і Зімбабвэ апынуліся ў спісе горшых краін упершыню з-за прыняцця рэакцыйных законаў, жорсткага задушэнне забастовак і пратэстаў, пагроз і запалохвання прафсаюзных лідэраў.

Infagraphic

Рэйтынг Бельгіі, Бразіліі, Эсваціні, Ірака, Сьера-Леонэ, Тайланда і Вʼетнама у 2019 годзе пагоршыўся з ростам нападак на правы працоўных у законах і на практыцы.

Наша краіна апынулася у катэгорыі – 5 – «Няма гарантый і правоў». Блажэй толькі тыя краіны, якія ўзгадаваліся вышэй. Безумоўна, усе тыя падзеі, што адбываліся ў Беларусі на працягу мінулага года з першаснымі арганізацыямі БНП, РЭП, СПБ паўплывалі на гэты рэйтынг. Спадзяемся, што наступны год для працоўных Беларусі будзе больш удалы, але, шчыра кажучы, пакуль аб’ектыўных падставаў для такіх спадзяванняў няма.

Крыніца