Жанчыны ў Беларусі зарабляюць на траціну менш за мужчын

ГЕНДЭРНЫЯ ПРАВЫ

У Беларусі няма ніводнай спэцыяльнасьці, дзе б жанчынам плацілі больш. Свабода паглядзела, колькі зарабляюць у Беларусі мужчыны і жанчыны, і ўбачыла відавочную розьніцу. Ці зьмяняецца сытуацыя? Разбіраецца «Радыё свабода».

ку6у4561

«Жанчына ня можа быць кіраўніком»

Розьніца паміж заробкамі памалу зьмяншаецца, але ёсьць праблема са стэрэатыпамі, мяркуе Ірына Зыль, старшыня жаночай сеткі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, якая працуе на «Беларуськаліі».

«Кар’ернага росту, каб гэты разрыў зьмяншаўся, няма. Няма прадпрыемстваў, якія б ахоплівалі ў асноўным жанчын. Ёсьць перадузятая думка, што лягчэй працаваць з мужчынамі. Бо яны менш замарочваюцца, а жанчынам патрэбная нейкая асаблівая псыхалягічная абстаноўка. Мужчынскі шавінізм, у пляне кіраўнікоў, застаўся. Стагодзьдзямі ў галовах тое, што мужчына павінен быць кіраўніком. Часам кажу на працы, што ёсьць кандыдатка на кіраўнічую пасаду — і адразу адказваюць, што яна ж жанчына», — кажа Ірына Зыль.

Прафсаюзная кіраўніца дадае, што сытуацыя зьменіцца тады, калі нешта пачне мяняцца ва ўяўленьні людзей.

«Увага да гендэру прывяла да таго, што жанчыны актывізаваліся, і гэта добра. Яны ў многіх пытаньнях больш настойлівыя, чым мужчыны. Але адміністрацыя думае, што ім лепш працаваць з мужчынамі», — дадае Ірына Зыль.

Працяг чытайце тут