СПЫНІЦЬ РАЗБУРЭННЕ НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА! Заява БСДП (Грамада)

АФІЦЫЙНА

bel_nezal_prafsajuz_300

СПЫНІЦЬ РАЗБУРЭННЕ БЕЛАРУСКАГА НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА!

ЗАЯВА Прэзідыума

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выказвае салідарнасць з Беларускім Незалежным прафсаюзам, які пад ціскам, запужваннем і пагрозамі адміністрацыі ААТ “Беларуськалій” пакінула каля 1000 чальцоў, і  падтрымлівае дзеянні Беларускага Кангрэса незалежных прафсаюзаў па адстойванні правоў Незалежнага прафсаюза гарнякоў.

Мы расцэньваем дзеянні ўлады па разбурэнні БНП планамернай дзяржаўнай палітыкай па задушэнню незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі з мэтай узяцця пад поўны кантроль людзей наёмнай працы.

Мы заклікаем адміністрацыю ААТ “Беларуськалій” і УБП “Трэст “Рэммантажбуда” адмовіцца ад рэпрэсіўнай палітыкі і даць магчымасць людзям самастойна выбіраць, у якім прафсаюзе рабочыя жадаюць знаходзіцца.

Мы заклікаем сябраў Беларускага незалежнага прафсаюза да салідарнасці, не паддавацца ціску з боку адміністрацыі і абараняць свае правы і інтарэсы любымі негвалтоўнымі метадамі!

Мы заклікаем супрацоўнікаў ААТ “Беларуськалій” і УБП “Трэст “Рэммантажбуд” для абароны сваіх правоў вяртацца ў незалежны прафсаюз і прыводзіць туды сваіх калег па працы!

Крыніцатут