Каля 600 чалавек прымусілі выйсці з Незалежнага прафсаюзу гарнякоў

ЦІСК

Незалежны прафсаюз гарнякоў у Салігорску заяўляе пра беспрэцэдэнтны ціск на сваіх чальцоў: у выніку пагрозаў і шантажу адміністрацыі менш чым за тры месяца з арганізацыі на «Беларуськаліі» выйшла каля 600 чальцоў. Кіраўніцтва прадпрыемства ўсе абвінавачванні ў свой адрас зняпраўджвае і сцвярджае, што паміж дзяржаўным і незалежным прафсаюзам проста ідзе канкурэнтная барацьба, пиша Белсат.

Флэш-моб у падтрымку незалежнага прафсаюз

Флэш-моб у падтрымку незалежнага прафсаюз

«З другой паловы студзеня пачаўся ціск на чальцоў Незалежнага прафсаюзу гарнякоў «Беларуськалія» і чальцоў першаснай арганізацыі будаўнічага трэсту «Раммантажбуд», – распавядае старшыня НПГ «Беларуськалія» Сяргей Чаркасаў. – За гэты час мы страцілі значную колькасць чальцоў прафсаюзу, каля 600 чалавек. На «Раммантажбуд» мы фактычна палову страцілі. Ціск у прынцыпе быў заўсёды, але ў такой жорсткай форме як цяпер – даўно не было. Рух пайшоў з боку Белхімпрафсаюзу [БХП, дзяржаўны прафсаюз. – заўв. belsat.eu], потым да гэтага далучылася адмініністрацыя прадпрыемства. То бок на людзей ідзе падвойны ціск».

Як тлумачыць старшыня НПГ, адміністрацыя займаецца дробным шантажом: з выхадам з незалежнага прафсаюзу ўвязваюць вырашэнне пытанняў падаўжэння кантрактаў або пытанняў далейшага кар’ернага росту працаўнікоў.

«То бок звычайныя рычагі, якія часта выкарыстоўваюцца супраць нас», – кажа Чаркасаў.

Цяперашняй хвалі ціску на Незалежны прафсаюз гарнякоў папярэднічала доўгая эпапея з рэгістрацыяй пярвічнай арганізацыі НПГ будаўнічага трэсту «Раммантажбуд». У 2018 годзе «Раммантажбуд» вывелі са структуры «Беларуськалія» і пераўтворылі ва ўнітарнае прадпрыемства, заснавальнікам якога пры гэтым усё роўна з’яўляецца «Беларуськалій». Незалежны прафсаюз меў сваю арганізацыю на «Раммантажбуд» і раней, аднак цяпер ім прыйшлося зноў праходзіць працэдуру рэгістрацыі.

Незалежнаму прафсаюзу двойчы адмаўлялі ў рэгістрацыі пярвічнай арганізацыі. НПГ звяртаўся са скаргамі ў розныя інстанцыі, у тым ліку Адміністрацыю прэзідэнта і міжнародныя арганізацыі. Салігорскія будаўнікі і шахцёры выходзілі нават на мітынг, пратэстуючы супраць дыскрымінацыі незалежнага прафсаюзу.

Поўны тэкст тут