Еўрарадыё: Чаму людзі сыходзяць з Незалежнага прафсаюза гарнякоў?

ВІДЭА

euroradio.fm

За некалькі апошніх месяцаў Незалежны прафсаюз гарнякоў, які аб’ядноўвае работнікаў “Беларуськалія”, згубіў амаль 600 сваіх сяброў. У прафсаюзе сцвярджаюць, што гэта вынік ціску з боку адміністрацыі “Беларуськалія” на супрацоўнікаў прадпрыемства.

Ці сапраўды прычына выхаду людзей з прафсаюзу — ціск з боку адміністрацыі “Беларуськалія”? Што стала прычынай незадаволенасці кіраўніцтва прадпрыемства незалежным прафсаюзам? Ці ёсць у НПГ магчымасці супрацьстаяць спробам яго знішчэння?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Сяргей Чаркасаў і лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.