Чарнігаў – адна з галоўных пляцовак для павышэння кваліфікацыі лідэраў БНП (фота)

АДУКАЦЫЯ

Віталь КОПЫШ

26-27 студзеня ў Вучэбна-метадычным цэнтры прафсаюзаў праходзіў семінар-трэнінг для прадстаўнікоў згаданай арганізацыі, якая аб’ядноўвае ў асноўным шахцёраў, хімікаў і нафтаперапрацоўшчыкаў. На гэты раз тэматыка мерапрыемствы тычылася перамоўнай практыкі прафсаюзу, пытанняў сацыяльнага дыялогу з працадаўцам і ўнутранай камунікацыі ў арганізацыі.

увгс (2)

Традыцыйна ў навучанні прынялі ўдзел прадстаўнікі розных катэгорый членаў БНП – лідары структурных звёнаў, актывісты і шараговыя сябры звязу, маладыя і вопытныя работнікі, ветэраны прафсаюзнага руху.

увгс (6)

Удзельнікі абмеркавалі асноўныя паняцці і этапы перамоўнага працэсу, разабраліся ў інтарэсах і пазіцыях бакоў, якія вызначаюць парадак дня перамоваў. Далей дыскусія перамясцілася да абмеркавання рэаліяў вядзення сацыяльнага дыялогу ў Беларусі.

Важным пытаннем трэнінгу стала фармаванне каманды для перамоваў. Разам з выкладчыкамі актывісты БНП прыйшлі да высновы, пра тое, хто можа быць перамоўшчыкам у прафсаюзе і якую ролю ен выконвае.

увгс (4)

Большая частка навучання была прысвечана пытанням вядзення перамоваў унутры прафсаюзу, узаемадзеяння паміж лідарамі структурных звёнаў, наладжванні карэктнай зваротнай сувязі, мінімізацыі скажэнняў і маніпуляцый у працэсе перадачы інфармацыі.

увгс (1)

Навучанне правялі трэнеры Вучэбна-метадычнага цэнтру Уладзімір Кавальчук і Віталь Копыш у супрацоўніцтве з Рэгіянальным прадстаўніцтвам Фонду ім. Фрыдрыха Эберта ва Украіне і Беларусі.