У Мінску адбыліся паседжанні Рады БКДП і Рады прадстаўнікоў БНП

РАДА

Учора ў Мінску прайшла Рада Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), на паседжанні прадстаўнікамі чатырох прафсаюзаў былі абмеркаваны дзеянні кангрэсу адпаведна прысуду лідарам прафсаюза РЭП.

выуZdDs

У парадку дня было разгледжана пытанне аб правядзенні кампаніі па адмене прысуду лідарам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку. Аляксандр Ярашук адзначыў, што пытанне ўжо ўзнята прадстаўнікамі міжнародных прафсаюзных аб’яднанняў перад Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага Cаюзу па міжнародных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні і Генеральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі працы Гаем Райдэрам.

Дадзены факт і іншыя парушэнні правоў прафсаюзаў у Беларусі паспрабуюць вынесці на летнюю канферэнцыю МАП як парушэнне ратыфікаваных Беларуссю канвенцый. Больш падрабязна пытанне будзе разгледжана ў фармаце country meeting.

Генадзь Фядыніч падзякаваў усім прысутным, хто праявіў і праяўляе салідарнасць з прафсаюзам РЭП у гэты час. На дадзены момант прафсаюз спрабуе прайсці ўсе этапы судовага разбіральніцтва, да разгляду справы ў Вярхоўным судзе.

Мікалай Шарах, старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага, прапанаваў звярнуцца да Рады Міністраў і Міністэрства аховы здароўя па пытаннях выяўлення рака ў работнікаў. Асаблівая ўвага з боку прафсаюзаў надаецца спісу рэчываў, што спрыяюць анкалагічным захворванням. На сённяшні дзень у «беларускім» спісе 56 такіх рэчываў, а ў спісе Міжнароднага агенцтва па вывучэнню рака, такіх рэчываў 120. Таму зварот будзе кранацца прапановы перагляду гэтага спісу.

Старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза прапанаваў паўторна звярнуцца ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці, па пытаннях арэнды памяшканняў прафсаюзамі і іх арганізацыямі. Бо, на дадзены момант, існуюць дыскрымінацыйныя нормы адносна прафсаюзаў, не ўваходзячых у ФПБ.

Наступным пытаннем стала прапанова старшыні НПГ Сяргея Чаркасава па пытанні аб змене Закону «Аб ахове працы РБ», які ўжо прыняты дэпутатамі ў першым чытанні. Прапанова прафсаюзнага лідара наступная:

- Каб у распрацоўцы тэрытарыяльных сістэм упраўлення аховы працы прымалі ўдзел прафсаюзы, гэта неабходна ўнесці ў артыкул 10. Другая прапанова тычыцца артыкула 24, які вызначае права стварэння камісій па ахове працы на парытэтнай аснове 50 на 50 (наймальнік і прафсаюзы). Мы прапануем унесці змены ў першую частку гэтага артыкула і ўсталяваць абавязковасць фармавання гэтых камісій.

0ZyX1R6O2sM

Пасля прыняцця праграмы дзейнасці і разгляду бюджэту БКДП на 2019 год, Рада БКДП плаўна перайшла ў фармат Рады прадстаўнікоў БНП, які павінен быў разгледзіць шэраг «тэхнічных» пытанняў. Была разгледжана справаздача старшыні па дзейнасці кіраўніцтва прафсаюзу за апошні год. Сакратар-скарбнік адчыталася за фінансавую дзейнасць арганізацыі, а таксама прапанавала праект бюджэту арганізацыі і штатнага раскладу на 2019 год, якія былі прынятыя.

Таксама адзінагалосна быў прыняты ў склад Рады прадстаўнік першаснай прафсаюзнай арганізацыі УБП «Трэст»Рэммантажбуд» Аляксандр Сячко. Завяршылася паседжанне абмеркаваннем арганізацыйных пытанняў будучага з’езду БНП, які намечаны на красавік 2019 года.

Трэба адзначыць, што перад сябрамі Рады БКДП выступіў дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Сяргей Антончык. Экс-дэпутат запрасіў прадстаўнікоў прафсаюзаў прыняць удзел у плануемым Сходзе ў гонар прыняцця Канстытуцыі РБ, які мае адбыцца 9 лютага ў 12 гадзін у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (праспект газеты «Праўда», 11; станцыя метро «Пятроўшчына»).