Экалогія чалавека. Перамагчы сябе.

МЕРКАВАННЕ

Валер ГАРБАЦЭВІЧ

«Тлумачальны слоўнік» Ажэгава кажа: «Наука об отношениях растительных и животных организмов друг к другу и к окружающей их среде». Мы ведаем, што існуе экалогія раслін, экалогія жывел. Ёсць, аказваецца, і экалогія чалавека.

ekologija-i-chelovekЧалавек, маючы Розум, апекуе экалогію раслін і «братоў сваіх меншых», а вось экалогію, чалавека, – сваю ўласную экалогію занядбаў. Замест экалогіі чалавека ў Беларусі пануе сацыяльнае шулерства чынавенства, якое з’яўляецца асновай сацыяльных законаў і робіць адносіны разумных людзей несумяшчальнымі з здаровым сэнсам, які і неабходна адрадзіць у грамадстве разам з сваёй мовай і культурай.

Працяг адраджэння экалогіі чалавека на сваёй мове пацягне за сабой усе астатнія дачыненні ў адносінах паміж людзьмі ў грамадстве. Экалогія чалавека – гэта ня толькі мыццё рук перад ежай, што паказвае сённяшняя беларуская рэчаіснасць, аздобленая сацыяльным валюнтарызмам чынавенства, якое самастойна перайшло з шэрагу служачых жыццю ў шэраг гаспадароў жыцця.

Чалавек – бія-сацыяльная істота, маючая Розум, экалогія якога ўплывае на экалогію гэтых пачаткаў чалавека. Экалогія біялогіі чалавека вызначаецца раўнавагай біялагічных працэсаў, увасобленых у «залатое правіла жыцця» – «Біяэнэргетычныя выдаткі арганізму мусяць узнаўляцца ежай адпаведнай энергетычнай каштоўнасці», – што ёсць пасылам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека «існаваць у духу братэрства».

Пракляты капіталізм зацікаўлены ў тым, каб дзеці гадаваліся здаровымі і моцнымі з тым, каб потым жылі, доўга заставаючыся працаздольнымі і прыносілі прыбытак сваёй сям’і, працадаўцы і дзяржаве.

Не сакрэт, што беларусы жывуць на 15 гадоў менш, чым жывуць людзі, якія не зазналі камуністычных «дабротаў». Такое становішча мае месца таму, што камуністычны прынцып «ад кожнага – па здольнасці, кожнаму – па патрэбах» ажыццяўляў біялагічную эксплуатацыю чалавека, якая прыціскае экалогію яго біялагічнага пачатку, не даючы магчымасці біялагічным працэсам адбывацца ва ўлонні раўнавагі паміж стратамі і набыццём энергіі.

Камуністы аплочвалі чалавеку аднаўленне стратаў энергіі толькі ў стане спакою, калі чалавек не выконваў сваіх прафесійных абавязкаў. Энергетычныя страты арганізму, якія адбываюцца падчас выканання прафесійных абавязкаў наогул не ўлічвалася і не аплачвалася, што і ёсць біялагічнай эксплуатацыяй чалавека.

Шахцёры Салігорска, даведаўшыся аб сваёй біялагічнай эксплуатацыі, падняліся на абарону сваёй экалогіі, учыніўшы страйк, што цягнуўся 44 дні. За гэты час улада выканала два іх патрабавання:

- Павялічыць камуністычны заробак у 3 (!) разы;

- Выдаткаваць грошы на ўтрыманне чалавечай экалогіі і дзіцяці.

Так на ВА «Беларуськалій» была спынена біялагічная эксплуатацыя чалавека.

Жыццё канстатуе: беларускае чынавенства перастала быць «працаздольнымі» людзьмі. Так у бяскласавым грамадстве з’явілася групоўка, якая не дае магчымасці простым людзям існаваць у межах экалогіі чалавека, чым забірае ў людзей дзясяткі гадоў жыцця. Існуе неабходнасць спынення гэтага злачынства супраць чалавека ў Беларусі, што адновіць галоўнае права чалавека – права на жыццё.

Менавіта на гэта і скіравана Пастанова № 62 ад 19 ліпеня 2018 г. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якая абараняе правы чалавека існаваць у сваёй экалагічнай раўнавазе. Гэтая Пастанова з навуковай дакладнасцю вызначыла грашовыя сродкі, неабходныя экалогіі чалавека для яе ўзнаўлення.

ministerstvo_trudaЯк толькі гэта Пастанова будзе рэалізавана, беларусы пачнуць існаваць у духу братэрства, пачнуць «людзьмі звацца», а чыноўнік ізноў пачне быць «працаздольным» чалавекам з заробкам у 446 рублёў 2 капейкі.

Выкананне гэтай Пастановы, сапраўды, ня пакідаючыт чалавеку ніякай іншай жыццёвай альтэрнатывы. Павышэнне ўзроўню экалагічнасці жыцця змяншае ўзровень агрэсіўнасці ў грамадстве.

Ёсць шмат прычын для выхаду на Плошчу, але самая галоўная з іх – абарона жыцця сваіх дзяцей, якія пакуль не разумеюць шчасця існавання ва ўмовах экалогіі чалавека. На Плошчах Беларусі трэба пачаць карміць не галубоў, як робяць пратэстоўцы ў Брэсце, а сваіх дзяцей. Беларусам, якія маюць дзяцей, на Плошчы трэба перамагчы сябе і запатрабаваць выканання чынавенствам Пастановы №62. І ў Беларусі зменіцца маральная атмасфера, стане лягчэй дыхаць.