Працоўныя кантракты застаюцца, а пераразліку пенсіі не будзе: прафсаюз атрымаў адказ ад дэпутатаў

ПРАЦОЎНЫ КОДЭКС

Дэпутат Красоўская Т.П.

Дэпутат Красоўская Т.П.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не падтрымала калектыўны зварот трох тысяч работнікаў аб неўключэнні нормаў Дэкрэтаў №29 і №5 у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, а таксама адхіліла ініцыятыву Незалежнага прафсаюза аб змене Закона «Аб пенсійным забеспячэнні».

Гэта вынікае з адказу, які сення прыйшоў у офіс Беларускага Незалежнага прафсаюза за подпісам старшыні Пастаянная камісіі Палаты прадстаўнікоў па парцы і сацыяльных пытаннях Т.П. Красоўскай.

Спадарыня Красоўская лічыць, што «заканадаўства прад’яўляе асаблівыя патрабаванні да наймальніка і ўстанаўлівае павышаную адказнасць за іх невыкананне, мяркуем, што ў наймальніка павінна быць самастойнасць вызначаць, з якім работнікам ен і далей мае намер працаваць …» Дэпутат лічыць, што «у цяперашні час і работніку, і наймальніку прадстаўлена права выбару пры вызначэнні тэрміну працоўных адносін у канкрэтнай сітуацыі» і дадае, што самі работнікі не спяшаюцца заключаць працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін з-за жадання атрымаць, або захаваць дадатковыя бонусы.

Адмоўны адказ і па прапанове змены пенсійнага заканадаўства. «З улікам выкладзенага, а таксама важнасці захавання ўжо прынятых вымушаных рашэнняў па адаптацыі пенсійнай сістэмы да новых дэмаграфічных і эканамічных рэалій … прапанова аб пераразліку пенсіі за стаж працы не можа быць падтрымана», гаворыцца ў лісце.

Пазіцыя дэпутатаў будзе абмеркаваны на Радзе прадстаўнікоў БНП, якая пройдзе 12 снежня ў Мінску.

1ва

2ва

3ва