Рада прадстаўнікоў БНП звярнулася да прэзідэнта Казахстана

САЛІДАРНАСЦЬ

Cумесна з Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў (МКП), Глабальным саюзам IndustriALL, Канфедэрацыяй незалежных прафсаюзаў Рэспублікі Казахстан (КНПРК), Канфедэрацыяй працы Расеі (КПР), Нарвежскім прафсаюзам Industri Energi, Фондам імя Артура Свенсан (Нарвегія) праходзіць кампанія па абароне лідэраў незалежных прафсаюзаў Казахстана. 

3928У Казахстане працягваецца шэраг рэпрэсіяў і фізічнага гвалту ў адносінах да лідэраў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. 25 верасня 2018 была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка галіновага прафсаюза работнікаў паліўна-энергетычнага комплексу Эрлана Балтабая. Зараз Эрлан Балтабай, як і раней іншыя незалежныя прафсаюзныя лідэры, сутыкнуўся з крымінальным пераследам, які ўяўляе сабой непрыхаванае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафсаюзаў. 10 лістапада 2018 невядомыя напалі і жорстка зьбілі старшыню мясцовай суполкі галіновага прафсаюза работнікаў паліўна-энергетычнага комплексу Карагандзінскай вобласці Дзмітрый Сеняўскага. Патрэбна ваша падтрымка, каб прызваць улады Рэспублікі Казахстан неадкладна пакласці канец пераследам і расправам у дачыненні да лідэраў незалежных прафсаюзаў і забяспечыць свабоду і бяспеку прафсаюзнай дзейнасці ў краіне.

На мінулай Радзе прадстаўнікоў БНП 24 лістапада быў прыняты тэкст зварота да прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева ў якім беларускія прафсаюзныя актывісты патрабуюць спыніць пераслед і рэпрэсіі супраць прафсаюзных актывістаў Ларысы Харковай, Эрлана Балтабая і Дзмітрыя Сеняўскага. У бліжэйшы час зварот да прэзідэнта будзе перададзены ў пасольства Рэспублікі Казахстан у Беларусі.

Вы таксама можаце дапамагчы!