“Вясна” дала заключэнне аб адказе ў рэгістрацыі арганізацыі Незалежнага прафсаюза

ПРАВЫ

Праваабарончы цэнтр “Вясна” даў заключэнне па справе аб адмове ў рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП на прадпрыемстве УБП “Трэст”Рэммантажбуд”. Нагадаем, што каля 400 работнікаў салігорскага прадпрыемства з вясны гэтага года не могуць атрымаць ад Салігорскага райвыканкама рэгістрацыйнае пасведчанне для сваей законнай дзейнасці на прадпрыемстве.

logoВЯ

Заключэнне па справе аб адмове ў рэгістрацыі арганізацыйнай прафсаюзнай арганізацыі БНП

На Вашым запыт аб прававой ацэнцы па факце адмовы Салігорскага райвыканкаму ў дзяржаўнай рэгістрацыі першаснай арганізацыйнай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў унітарнага будаўнічага прадпрыемтсва “Трест “Реммантажбуд” Беларускага Незалежнага прафсаюза гарнякой, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых працаўнікоў адказваем наступнае.
Як вынікае з дасланых прадстаўнікамі дадзенай прафсаюзнай арганізацыі дакументаў на адрас ПЦ “Вясна”, заява аб рэгістрацыі створанай арганізацыйнай структуры з дадаткамі неабходных для рэгістрацыі дакументаў былі перададзеныя 18 верасня 2018 г. у Салігорскі выканаўчы камітэт, які пасля разгляду прадстаўленых даментаў рашэннем за № 1517 ад 9 кастрычніка 2018 г. адмовіў у рэгістрацыі арганізацыйнай структуры вышэй пазначанага прафсаюза. Сваё рашэнне аргструктуры БНП Салігорскі райвыканкам матываваў не прадстаўленнем дакументаў, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі. Пры гэтым указаць якія дакументы не былі прадстаўленыя дл ярэгістрацыі прадстаўнікі Салігорскага райвыканкаму адмовіліся.
Трэба адзначыць, што пералік дакументаў неабходных для рэгістрацыі (пастаноўцы на ўлік) арганізацыйных структур прафсаюзаў устаноўлены п. 21 Інструкцыі аб парадку афармлення і разгляду дакументаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй, ліквідацыяй палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (аб’яднанняў), зацверджанай Пастановай Мінюста Рэспублікі Беларусь 30.08.2005 г. № 48 (у рэдакцыі пастновы Мінюста 03.02.2014 № 32). Дакументы павінны адпавядаць форме, зацверджанай дадаткамі 8, 9 да пастановы.
Інструкцыяй устаноўлены вычарпальны пералік дакументаў неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыйных структур прафсаюзаў.
У той жа час трэба там адзначыць, што п. 21 прадугледжвае магчымасць прадстаўлення неабходных для рэгістрацыі дакументаў на працягу дзвух месяцаў з моманту ўтварэння арганізацыйнай структуры, пры наяўнасці паважных прычын, якія перашкаджалі падачы дакументаў у рэгіструючы орган у месячны тэрмін. Такім чынам нават калі не ўсе прадугледжаныя Інструкцыяй дакументы былі прадстаўленыя ў рэгіструючы орган па паважных прычынах, заяўнікам павінны былі прадставіць час неабходны для іх дападачы.
У сваім рашэнні ад 09.10.2018 г. № 1517 аб адмове ў рэгістрацыі арганізацыйнай структуры БНП Салігорскі райвыканкам спасылаецца на п. 21, і ч. 4 арт. 22 Інтсрукцыі. Прычынай адмовы ў рэгістрацыі стала непрадстаўленне ўсіх неабходных для гэтага дакументаў, прычым рашэнне не утрымлівае ўказання якія канкрэтна дакументы, на думку прадстаўнікоў выканкаму, не былі прадстаўленыя заяўнікамі. Са спасылак указаных у рашэнне выканкаму аб адмове ў рэгістрацыі гэта таксама не вынікаке. У той жа час у адказах за подпісам старшыні выканкаму Страпко А.П. на пісьмовы звароты сябраў прафсаюза с просьбай растлумачыць што паслужыла прычынай адмовы ў рэгістрацыі прычынай адмовы ў рэгістрацыі ўжо ўказваецца ч.4 п.2 п. 21 і ч.4 п. 22 Інструкцыі.
Пры гэттым заяўнікамі былі перададеныя ў выканкам усе пералічаныя ў п. 21 Інструкцыі неабхоныя даккументы, у тым ліку і квітанцыя з аплатай дзяржпошліны (ч.4. п.2 арт. 21 указаная старшынём ввыканкаму ў яксці прычыны адмовы).
Трэба адзначыць, што пазітыўныя абавязацельствы дзяржавы ў галіне свабоды асацыяцый азначаюць, што дзяржава павінна не толькі не ствараць празмерна абцяжарваючых працэдур рэгістрацыі асацыяцый створаных грамадзянамі, але і ствараць спрыяльныя ўмовы для іх дзейнасці ў тым ліку і рэгістрацыі. Сітуацыя, калі рэгіструючы орган адмаўляецца растлумачыць заяўнікам прычыны адмовы ў рэгістрацыі, з’яўляецца парушэннем гэтых абавязацельстваў з боку дзяржаўнага органа. Нават калі б заснавальнікамі не былі прадстаўленыя ўсе неабходныя дакументы, пералічаныя ў п. 21 Інструкцыі, службовыя асобы выканкаму маглі б паведаміць ім пра гэта ў працэсе рэгістрацыі і аказаць іншае задзейнічанне ў ажыцяўленні гэтай працэуры.
На практыцы аднак мы маем відавочны сэлектыўны падыход выканкаму і жаданнне ўсімі сродкамі перашкодзіць грамадзянам у іх добраахвотным аб’яднанні ў незалежны прафсаюз.
Права аб’яднання ў прафсаюзы замацаваны не толькі арт. 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але і ў міжнародных нормах права, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь.
Права кожнага чалавека ствараць для абароны сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў прафесійныя саюзы і ўступаць у іх замацавана таксама ва Усеагульнай дэкларацыі правў чалавека (п.4 арт. 23), Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 22), Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (арт. 8).
У сваім рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі першаснай арганізацыйнай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў унітарнага будаўнічага прадпрыемтсва “Трест “Реммантажбуд” Беларускага Незалежнага прафсаюза гарнякой, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых працаўнікоў Салігорскі выканкам не спасылаецца ні на воднае з дапушчальных абмежаванняў свабоды асацыяцый, якія ўтрымліваюцца ў арт. 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Такім чынам мы лічым, што ў дадзеным выпадку мела месца парушэнне права грамадзянаў, якія выступалі заяўнікамі ў справе дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыйнай прафсаюзнай арганізацыі, на асацыяцыю і стварэнне прафсаюзаў.
Лічым, што дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь павінны прыняць належныя меры па аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў у выглядзе прадстастаўлення дзяржаўнай рэгістрацыі створанай арганізацыйнай структуры БНП.

Падрыхтавана Валянцінам Стэфановічам, сябрам Рады ПЦ “Вясна”