Прафсаюзы аб’ядноўваюцца, каб абараніць правы працаўнікоў

INDUSTRIALL

Больш за 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 40 арганізацый IndustriALL з Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) сустрэліся 1-3 кастрычніка ў Баку для абмеркавання эфектыўных мераў у адказ на ўзнікшыя вызавы рэгіёну.

ILK_8963

Сустрэча была важнай платформай для абмену інфармацыяй і вопытам у абароне правоў працоўных. Цэлы дзень быў прысвечаны абмеркаванню гендэрных праблемаў і як прафсаюзы могуць працаваць разам, каб палепшыць сітуацыю з правамі жанчын.

Абмяркоўваючы падзеі, што адбыліся пасля апошняй сустрэчы ў Ерэване ў 2017 годзе, многія дэлегаты казалі пра цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца, у тым ліку падзеннем узроўню жыцця, нізкім узроўнем заработнай платы і нападу на прафсаюзныя правы.

  • Трывожныя паведамленні пра пагаршэнне правоў прафсаюзаў у Казахстане і Беларусі.
  • У Казахстана, трывожныя падзеі звязаныя з свабодай асацыяцый і прамога дзяржаўнага ўмяшання ва ўнутраныя справы прафсаюзаў.
  • Было сказана і пра Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, лідэраў членскай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), якія былі асуджаныя ў жніўні за, нібыта, ухіленне ад выплаты падаткаў. Фядыніч змог часткова “прысутнічаць” на сустрэчы праз інтэрнэтсувязь. Са жніўня гэтага года ён не можа выязджаць за межы краіны.
  • Прафсаюзы ў Расіі выступілі супраць абвешчанага павышэння пенсіённага ўзросту летам гэтага года. Расія была апошняй краінай, дзе жанчыны маглі выходзіць на пенсію ва ўзросце 55 гадоў, а мужчыны ў 60. Новы пенсійны ўзрост устанаўліваецца па прынцыпе: 63 года для жанчын і 65 для мужчын.
  • У Грузіі, прафсаюзы выкарыстоўваюць медыятараў, як новы спосаб рашэння працоўных спрэчак.
  • IndustriALL працягвае падтрымліваць кампаніі па арганайзінгу ў рэгіёне, у тым ліку вельмі паспяховыя рэзультаты заўважаны ў Кыргызстане.

Кемаль Озкан, намеснік генеральнага сакратара IndustriALL, сказаў:

ILK_9086в

«Я лічу, што гэта вельмі добрыя і прадуктыўныя тры дні працы. Як і ў многіх іншых краінах, нашы сяброўскія арганізацыі тут сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі, але мы ўпэўненыя, што зможам справіцца з імі.

«Парушэнні правоў у Казахстане і Беларусі трывожаць нас, але пры падтрымцы нашых арганізацый мы салідарныя з нашымі братамі і сёстрамі ў гэтых краінах.»

У рамках умацавання адносінаў паміж краінамі рэгіёну і Еўрапейскім Саюзам (ЕС), генеральны сакратар IndustriALL Europe Люк Трыянгл, паведаміў пра ЕС, яго інстытуты і сацыяльную палітыку.

ILK_9101в

Прамысловасць 4,0 неўзабаве пачне ўплываць на рэгіён, і прафсаюзы рыхтуюцца да выклікаў, якія будуць уплываць на вытворчасць і працу ў прамысловым сектары.

Трэці дзень нарада была прысвечана гендэрнай палітыкі і будучых дзеянняў у галіне ажыццяўлення рашэнняў, прынятых у ходзе Кангрэса IndustriALL у Рыа ў 2016 годзе, у адпаведнасці з якім «усе сяброўскія арганізацыі павінны імкнуцца да мінімуму 40-адсоткавага прадстаўніцтва жанчын у складзе сваіх дэлегацый».

Узнакла магчымасць мужчын і жанчын сабрацца разам, каб лепш зразумець праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў прафсаюзе і на працоўным месцы. Партнёры дамовіліся аб тым, што лепшы спосаб палепшыць сітуацыю — рашэнне пытанняў на ўзроўні кіраўніцтва з удзелам жанчын і мужчын.

Джэні Холдкрофт, памочнік генеральнага сакратара IndustriALL, сказала:

“Я была вельмі рада быць часткай стымулюючай дыскусіі, дзе падкрэсліваюцца розныя пункты гледжання, аб становішчы працоўных жанчын. Менавіта праз дыскусіі, падобныя гэтым, мы можам дасягнуць лепшага агульнага разумення адбываючыхся зменаў у нашых прафсаюзах.”

ILK_9151в

Нагадаем, што ў сустрэчы прамалі ўдзел прадстаўнікі Беларусі: Мікалай Зімін (БНП, Ганна Дусь і Галіна Смірнова (Прафсаюза РЭП).

Пераклад з крыніцы