Змяненне правілаў

ДАТА

7 кастрычніка — Сусветны дзень барацьбы за годную працу: Змяненне правілаў

Глабальная тэма ў гэтым годзе, «Змяніць правілы», вылучае на першы план глыбока ўкараніўшуюся несправядлівасць сусветнай эканамічнай сістэмы, нароўні з скарачэннем дэмакратычнага прастору і пагаршэннем працоўных правоў у многіх краінах, адзначаных у Індэксе глабальнага права ў 2018 годзе.

РЫВАР546

Правілы створаны супраць працоўных, і менавіта таму мы маем беспрэцэдэнтныя і разбуральныя ўзроўні эканамічнай няроўнасці і адсутнасць бяспекі ў той час, як невялікая колькасць глабальных кангламератаў, як Amazon нажываюць незлічоныя багацці для адзінак.

Існуе дастаткова багацця ў свеце для вырашэння праблемаў нашага часу — стварэнне годнай працы для ўсіх, забеспячэння ўсеагульнай сацыяльнай абароны, барацьбы са змяненнем клімату, і ўсе іншыя рэчы, якія неабходна зрабіць для таго, каб людзі маглі жыць годна на ўстойлівай планеце. Але правілы павінны змяніцца. І дамагчыся гэтага, магчыма пры стварэнні адзінай працоўнай сілы.

«Сусветны дзень барацьбы за годную працу з’яўляецца важнай вяхой на шляху да Сусветнага кангрэсу МКП у Капенгагене, які пройдзе ў снежні, дзе мы завершым амбітную і ўсеабдымную прафсаюзную праграму для змены і абнаўлення эканомікі», — сказала генеральны сакратар МКП Шаран Бароў.

«Пасля заснавання Сусветнага дня барацьбы за годную працу ў 2008 годзе, дзясяткі мільёнаў людзей прынялі ўдзел у мерапрыемствах у больш чым 100 краінах свету, каб адзначыць дасягненні прафсаюзаў, каб аддаць належнае тым, хто ахвяраваў так шмат на лініі фронту, змагаецца за дэмакратычныя правы і свабоды, а таксама для прасоўвання справы сацыяльна-эканамічнага прагрэсу, якая прыносіць карысць усім, а не прывілеяванай эліце. У гэтым годзе зноў, прафсаюзы і іншыя прагрэсіўныя сілы мабілізуюцца вакол 7 кастрычніка, каб паказаць сваю рашучасць вярнуць дэмакратычную прастору і перабудаваць правілы глабальнай эканомікі шляхам арганізацыі, агітацыі і прапаганды для лепшага свету».

Напярэдадні 7 кастрычніка Беларускі Незалежны прафсаюз разпачаў кампанію  «Па змене правілаў», а дакладней, па збору подпісаў супраць уключэння нормаў Дэкрэтаў №29 і №5 у Працоўны кодэкс. Дадзены законапраект дэпутаты ўжо прынялі ў першым чытанні пад час вясенняй сэсіі. Другое чытанне законапраекту намечана на восеньскую сэсію у гэтым годзе. Дэпутатам прапанавіна, таксама,  праявіць заканадаўчую ініцыятыву і вынесці на разгляд пытанне, якое тычыцца змены арт. 66 Закона «Аб пенсійным забеспячэнні», каб параўняць у пенсійных правах работнікаў занятых у небяспечных і шкодных умовах працы з вайсковаслужбоўцамі, чыноўнікамі і міліцыянерамі.

Удзел у кампаніі прымаюць не толькі першасныя арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза, але і ўсе прафсаюзы, што ўваходзяць у Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Рашэнне аб гэтым, было прынята кіруючым ворганам прафсаюзанай асацыяцыі.