Падтрымай «Народную волю» — падпішыся!

ЗВАРОТ

logo_nv2018-2

Шаноўныя сябры Незалежнага прафсаюзу!

Звяртаюся да Вас з прапановай падтрымаць незалежную газет «Народная Воля».

Газета «Народная Воля» была заснавана Ў 1995-ым годзе вядомым журналістам Іосіфам Сярэдзічам. Пераадолеўшы мноства рэпрэсій, газета застаецца адным з самых уплывовых і друкаваных выданняў. Выходзіць двойчы на тыдзень, у аўторак і чацвер, наклад 25 000 экзэмпляраў.

Газета аператыўна інфармуе грамадскасць пра падзеі ў Беларусі і ў Свеце. Мэта – падтрымка дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў, абарона правоў чалавека. Умацаванне грамадзянскай супольнасці, спрыянне станоўчым пераменам ва ўсіх сферах жыцця. Рэдакцыя газеты заўжды аб’ектыўна асвятляла тэму працоўнага руху і незалежных прафсаюзаў.

Каб «Народная воля» не памерла, неабходна павялічыць колькасць падпісчыкаў, таму прапаную Вам падтрымаць рэдакцыю і свабоду друкаванага слова падпісаўшыся на яе.

З павагай, старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюзу 

Мікалай Зімін