БНП падаў скаргу на Салігорскія раённыя ўлады

АФІЦЫЙНА

Незалежны прафсаюз накіраваў скаргу ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт адносна паводзін кіраўнікоў Салігорскага раённага выканаўчага камітэту.

35434534

Справа тычыцца рэгістрацыі арганізацыі Незалежнага прафсаюзу работнікаў УБП «Трэст»Рэммантажбуд», а дакладней – формай адмовы ў рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай структуры і паводзін раённых чыноўнікаў.

«На працягу гэтага перыяду з 08 па 21 жніўня 2018 года прадстаўнікі Беларускага Незалежнага прафсаюза звярталіся да намесніка старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэту Страпко А.П. і іншым спецыялістам Салігорскага раённага выканаўчага камітэту па тлумачэнню дадзенай сітуацыі, але ад усіх атрымалі адмову ў растлумачэнні і адказ, што яны не абавязаны даваць каментары і кансультацыі.

Прапануем Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту разгледзець дадзеную скаргу і даць прававую адзнаку рашэнню № 1048 ад 24 ліпеня 2018 года і адказу № 80/520 ад 21 жніўня 2018 года Салігорскага раённага выканаўчага камітэт», – гаворыцца ў скарзе.

фота: soligorsk-news.by

Намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму Страпко А.П. (фота: soligorsk-news.by)

У дакуменце таксама ўказана, што актыў прафсаюзу быў на прыёме ў старшыні выканкаму Паскробка А.Г. з гэтым пытаннем. На сустрэчы глава раёну паабяцаў на працягу тыдня даць адказ, але ў выніку прафсаюз атрымаў чарговую адпіску, аналагічную папярэднім.

У прафсаюзе вырашылі, пасля такіх адказаў звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, да начальніка Ўпраўлення па пытанням некамерцыйных арганізацый Кірычэнкі А.О. Ёй распавялі сітуацыю і паказалі адказы райвыканкама, на што спецыяліст Міністэрства абурылася такой формай адказу раённых клеркаў. Начальнік упраўлення ў прысутнасці прадстаўнікоў БНП патэлефанавала ва Ўпраўленне Міністэрства юстыцыі пры Мінаблвыканкаме з патрабаваннем разабрацца з гэтай сітуацыяй.

Цяпер Незалежны прафсаюз чакае адзнакі Мінскага абласнога выканаўчага камітэту адносна паводзін Салігорскі раённых уладаў.

 

Копія адказу ад старшыні райвыканкаму Паскробка А.Г.

Копія адказу ад старшыні райвыканкаму Паскробка А.Г.