110 лістоў да дэпутатаў

ПРАЦОЎНЫ КОДЭКС

Рада прадстаўнікоў Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з прапановай не прымаць папраўкі ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

дшые_зфкдфьуте

Такое рашэнне было прынята 26 ліпеня на паседжанні Рады, па ініцыятыве лідара Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ «Беларуськалій» Сяргея Чаркасава.

- Мы больш за 2 гады «бадаліся» з ініцыятывай уладаў аб змене Працоўнага кодэкса, але зараз на крок знаходзімся перад тым, што ў нас будзе, як кажуць, горшы Працоўны кодэкс на планеце, – зазначыў тады старшыня НПГ.

Галасаваннем сябраў Рады прадстаўнікоў БНП, было прынята рашэнне накіраваць да кожнага дэпутата ніжняй палаты парламента ліст з прапановай не галасаваць за змену Працоўнага кодэкса ў другім чытанні. Паколькі ў першым чытанні, супраць, прагаласаваў толькі адзін дэпутат парламенту. Офіс Незалежнага прафсаюза падрыхтаваў больш за сто лістоў у якіх звярнуўся персанальна да кожнага дэпутата.

Акрамя пытання аб змене Працоўнага кодэкса, было прапанавана змяніць арт. 66 Закона «Аб пенсійным забеспячэнні».

«На наш погляд, гэтая норма не гуманная і не справядлівая. Паколькі, не ўлічваць стаж працы і не рабіць яе пералік пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, калі чалавек атрымлівае «ільготную» пенсію, проста з’яўляецца здзекам», – гаворыцца ў звароце. Кожнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў было прапанавана ініцыяваць змену Закона «Аб пенсійным забеспячэнні».

Падрыхтаваныя лісты са зваротам будуць накіраваны ў Палату прадстаўнікоў у бліжэйшы час.