“Трэба самім праяўляць ініцыятыву. А іначай нас проста ўсіх зробяць рабамі!”

РАДА ПРАДСТАЎНІКОЎ

26 ліпеня прайшла Рада прадстаўнікоў Беларускага Незалежнага прафсаюза(БНП), на якой прынята рашэнне аб правядзенні кампаніі супраць унясення зменаў у Працоўны кодэкс РБ і шэрагу іншых ініцыятыў беларускіх уладаў.

Rada_bnp_13

У сваёй справаздачы старшыня БНП Мікалай Зімін распавёў аб мерапрыемствах праведзеных прафсаюзам, за мінулы квартал году. Гэта і першамайскія акцыі і дзень памяці па загінулых на вытворчасці, і шэраг адукацыйных семінараў.

Старшыня адзначыў, што з улікам адбываючыхся падзеяў у Беларусі: пагаршэння працоўнага заканадаўства, пераслед незалежных прафсаюзаў і эканамічных праблемаў, Беларускаму Незалежнаму прафсаюзу патрэбна перагледзіць сваю пазыцыю на конт не удзелу ў палітычным жыцці краіны. Нагадаем, што апошнія 15 гадоў БНП устрымліваўся ад палітычнай дзейнасці.

- Занадта дорага, нам абыходзіцца праўленне аднаго чалавека ў Беларусі, ужо 24 гады. Нічога добрага ад гэтага не адбылося, акрамя як узмацнення ціску на людзей. Нам прыйдзецца ўстаць на нейкую пазіцыю, а не працягваць казаць, што мы па-за палітыкай, — адзначыў старшыня прафсаюза.

На сенняшні дзень найбольш актуальная праблема, асабліва для невялікіх арганізацый прафсаюза, у дыскрымінацыйнай пазіцыі адміністрацый прадпрыемтсваў адносна арэнды памяшканняў пад прафсаюзныя офісы. Гэта адзначылі прадстаўнікі пярвічкі БНП на ААТ “Нафтан”, якія з 2016 года вядуць перапіску з ворганамі ўлады, асабліва з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці.

Старшыня салігорскай пярвічкі адзначыў, што асноўная ўвага арганізацыі была накіравана на вядзенне перамоваў па заключэнню новай калектыўнай дамовы на ААТ “Беларуськалій”. Ен зазначыў, што за ўвесь час сваёй працы ў прафсаюзе ен не можа ўзгадаць такіх жорсткіх перамоваў.

- У цэлым мы дамагліся паляпшэнні калектыўнай дамовы, чым яе пагаршэння, — лічыць старшыня НПГ Сяргей Чаркасаў.

Акрамя таго, адбылася перарэгістрацыя па новай юрыдычнай адрэсе Салігорскай рэгіянальнай арганізацыі Незалежнага прафсаюза. Старшынёй рэгіяналкі быў абраны Сяргей Чаркасаў, намеснікамі – Аляксандр Мішук і сакратар-скарбнік — Аляксандр Заплетнеў.

Генадзь Варона, які ўзначальвае першасную арганізацыю на ААТ “Нафтан” распавёў аб стітуацыі на прадпрыемстве, адзначыўшы яе як складаную. У траўні ен вымушаны быў сустракацца з гендырэктарам, каб вырашыць пытанне вяртання матэрыяльнай дапамогі, але ў выніку яе так і не вярнулі. Праблема з інфармацыйнымі прафсаюзнымі стэндамі часткова на прадпрыемстве вырашана.

Намеснік старшыні наваполацкай пярвічкі Максім Пазнякоў, распавеў пра дыскрымінацыю адносна сябраў Незалежнага прафсаюза на “Нафтане”. З двума актывістамі прафсаюза адміністрацыя працягнула кантракты толькі на 1 год. Прыйшлося вырашаць пытанне на ўзроўне намесніка ген.дырэктара па ідэалогіі Яўтушыка С.І. Адносна аднаго актывіста праблема была вырашана, а па іншаму прыйдзецца вырашаць пытанне на Камісіі па працоўным спрэчкам.

Аляксандр Парадкаў, распавёў пра невялічкае паляпшэнне ў адносінах прафсаюза з кіраўніцтвам ААТ “Гродна Азот”:

- Зараз наймальнік нас успрымае як партнерскі бок і канфліктныя сітуацыі можна вырашаць на ўзроўні кіраўніцтва цэхаў. Калі ж не на іх узроўні, тады з дырэктарам.

Тым больш, з яго словаў, прыйшла папера ў якой было адзначана, што Незалежны прафсаюз будзе папярэджвацца загадзя пра паседжанні камісіі па кантролю за выкананнем калектыўнай дамовы, або праблемаў закранаючых прафсаюзы.

Старшыня пярвічнай арганізацыі БНП на ААТ “Мазырскі НПЗ” Юрый Швец распавёў пра тое, што зараз на прадпрыемстве ідуць перамовы па заключэнню новай калектыўнай дамовы:

- Адміністрацыя папярэдзілі адразу: усе што тычыцца фінансавых паляпшэнняў, нават не прапануйце, не будзе! Быццам, 2019 год будзе нелепшы з прычыны расейскіх зменаў, гэтак званы падатковы манёўр. І Беларусі “не свецяць” ільготныя пастаўкі нафты. Плюс паднятыя акцызы і спасылаюцца на вельмі “танны беларускі рынак”. З шэрагу гэтых прычынаў з снежня мінулага года на прадпрыемстве няма ніякага прыбытку.

Самае цяжкае пытанне гэтага перыяду, лічыць Юрый Швец, гэта змена сістэмы прэміравання:

- Змянілі паказальнікі ў прэміраванні ўключылі два паказальніка на якія ні дырэктар ні прыбіральшчыца прадпрыемства ніяк не ўплываюць. Гэта – зніжэнне затратаў вытворчасці і наяўнасць прыбытку. З-за гэтых паказальнікаў 50% прэміі людзі могуць недаатрымліваць. Ужо 8 месяцаў мы вядзем перамовы. Мы адзіныя з прафсаюзаў, хто ўсталі ў “позу” і пасьля гэтага “позу” занялі прадстаўнікі ФПБ. Зараз гэтае пытанне мы разглядаем на ўзроўне Міністэрства працы.

Лідэр Незалежнага прафсаюза гарнякоў прапанаваў разглядзець пытанне аб зменах у працоўным і пенсійным заканадаўствах.

rounta000 (9)- Мы больш за 2 гады “бадаліся” з ініцыятыва уладаў аб змене працоўнага кодэкса, але зараз на крок знаходзімся перад тым, што ў нас будзе, як кажуць, горшы Працоўны кодэкс на планеце.

Прафсаюзны лідэр адзначыў, што праца вялася і на ўзроўне салігорскіх прадстаўнікоў у Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі, але нядаўняе галасаванне па ўнясенню зменаў у ПК РБ паказала іх пазіцыю па гэтаму пытанню. Таму ен прапанаваў звярнуцца пісьмова да кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ і падаць заяўкі на правядзенне пікетаў супраць унясення зменаў у Працоўны кодэкс да пачатку восеньскай сесіі.

- У нас на прадпрыемстве працуе больш за 2 тысячы чалавек, якія працягваюць працу ўжо знаходзячыся на ільготнай пенсіі па спісам №1 і №2. Усім ім, пры выхадзе на пенсію, іх пенсія не будзе пераразлічвацца, — працягвае Сяргей Чаркасаў.

Акрамя зварота да дэпутата ПП НС РБ А.А. Рыбака, старшыня пярвічкі патэлефанаваў на прамую лінію Міністру працы і сацыяльнай абароны Ірыне Касцевіч, прадставіўшыся былым шахцёрам:

- На ўсе пытанні, я фактычна атрымаў смешныя і несур’ёзныя адказы. Накшталт: “былыя ваенныя і міліцыянеры, на пенсіі “мыкаюцца-пыкаюцца” па краіне і хаця б пенсія гэта павінна кампенсіраваць”. А чым шахцеры хужэй? Яна прапанавала адмовіцца ад пенсіі. А другі адказ: “Вы неправільна абралі працу”. Значыцца трэба было ісці ў міліцыю?! Ось такі міністар. Таму ў мяне склалася меркаванне, што трэба самім праяўляць ініцыятыву. А іначай нас проста ўсіх зробяць рабамі!

Было прапанавана першасным арганізацыям накіраваць адкрытыя лісты Прэзідэнту і ў Адміністрацыю прэзідэнта РБ. Арганізаваць сустрэчы з дэпутатамі ПП НС РБ ад сваіх акругаў. Арганізаваць збор подпісаў. І падаць заяўку на правядзенне пікетаў у сваіх гарадах. За гэты прапановы сябры Рады прадстаўнікоў прагаласавалі адзінагалосна. Было вырашына дабавіць да патрабаванняў недапушчэнне ўзняцця пенсійнага ўзросту і адмены выплаты “бальнічных” за першыя 3 дні хваробы работніка.

Наступным пытанне была вырашына: сябрам Рады сабраць свае прапановы да Генеральнага пагаднення, якія пазней будуць накіраваны ў Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

У Раду ў якасці яе сябра быў уключан прадстаўнік арганізацыі ППА работнікаў УБП “Трэст”Рэммантажбуд” з правам голаса. Па канкрэтнай кандыдатуры арганізацыя павінна вызначыцца пазней. На гэты раз яе прадстаўляў Аляксандр Сячко.

Па пытанню аховы працы, было прынята рашэнне: пярвічным арганізацыям прапрацаваць пытанне па агітацыйным матэр’ялам на тэму Аховы працы і тэхнікі бяспецы, а таксама стварыць на базе Выканаўчых бюро ўласныя камісіі па ахове працы ў пярвічных арганізацыях.

У завяршэнні паседжання было разгледжанна пытанне па інцыятыве сябра Рады Алега Мачульскага, аб распрацоўцы нагруднай адзнакі для заахвочвання сябраў прафсаюза. Прынята рашэнне аб распрацоўцы нагруднага знака і ўнясення зменаў у Палажэнне аб заслужаным ветэране БНП.