Старшыня БНП выступіў у падтрымку затрыманых на 1 мая

 ЗВАРОТ

Мікалай Зімін, старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза, выступіў у падтрымку асуджанных анархістаў, якіх затрымалі супрацоўнікі міліцыі пад час першатравеньскага мітынгу ў Кіеўскім скверы.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юлія Дарашкевіч.

Вячаслаў Касінераў. (Фота Юліі Дарашкевіч)

Прафсаюзны лідэр накіраваў ліст суддзі Вікторыі Шабуне ў якім патрабуе перагляду адміністрацыйнай справы і адмены рашэння адносна Вячаслава Касінерава і Аляксея Зуева.

“Вашыя рашэнні ад 2-га і 3-га мая 2018 г. аб адміністрацыйным парушэнні па арт. 17.1 КаАП у дачыненні да грамадзян Вячаслава Касінерава і арт. 23.34 КаАП Аляксея Зуева, з’яўляюцца на мой погляд жорсткім і бесчалавечным.

Узаемаадносіны арганізатараў мітынгу 1 мая і вышэй адзначаных людзей былі нацягнутымі, але не крытычнымі, каб па выніках таго, што адбылося пакараць Вячаслава арыштам на 10 сутак, а Аляксея штрафам у 10 базавых велічынь.

Я, як адзін з арганізатараў мітынгу, катэгарычна супраць такіх падыходаў, сумняюся ў Вашай кампетэнтнасці і аб’ектыўнасці вынесеных Вамі рашэнняў. Патрабую перагляду і адмены рашэнняў суда адносна гэтых грамадзян”, — гаворыцца ў лісце, які быў сення накіраваны у суд Центральнага раена горад Мінска.

Нагадаем, што першы раз Вячаслава Касінерава затрымалі на мітынгу ў Кіеўскім скверы з іншымі двума актывістамі анархісцкага руху, якія закрывалі твары маскамі. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне», за што былі папярэджаны начальнікам менскага АМАПа, а затым і арганізатарамі мітынгу.

Падчас сыходу з мітынгу іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Пазней стала вядома, што Вячаслава Касінерава разам з яшчэ адным удзельнікам пікету адпусцілі з РУУС.

2 траўня, калі Касінераў прыйшоў на суд, каб падтрымаць затрыманага на Першамаі Аляксея Зуева, яго затрымалі 2 супрацоўніка АМАПу і чалавек у цывільным каля будынку Цэнтральнага суду. Пазней яго асудзілі на 10 сутак за дробнае хуліганства (за фаер на мітынгу).