Бяспека чалавека – яго свабода

МЕРКАВАННЕ

У Беларусі вельмі нізкі ўзровень бяспекі чалавека, а значыць, і яго свабоды.

Валерий ГорбацевичЧалавек у бяспецы, калі ен існуе ў гармоніі з аб’ектыўнымі законамі рэчаіснасці (прыроды). Фізіялогія чалавека ў стане спакою здзяйсняе Асноўны Абмен Рэчываў, які вымагае страт энэргіі прыкладна 1700-1750 ккал. у суткі. Гэтую энэргію неабходна аднаўляць харчаваннем і адпачынкам. У “стане спакою” знаходзіцца безпрацоўны, або пенсіянер.

Яшчэ ў часы СССР Інстытут харчавання РАМН распрацаваў харчовы рацыен для чалавека 65-гадовага ўзросту (пенсіянера). Па сенняшніх коштах у беларускіх крамах аднаўленне энэргіі, страчанай ім на свой ААР, каштуе прыкладна 300 рублеў. А ці есць у чалавека бяспека, калі ўся пенсія меньшая за гэтую лічбу?

Менавіта гэта сення мае месца у Беларусі, а гэта значыць, што ў беларусаў сення адсутнічае належны ўзровень бяспекі. Штучнае безграшоўе прагматычна створана ўладай для таго, каб не даць чалавеку свабоды. Беларускія заробкі не даюць магчымасці ўсей сям’і аднаўляць страты энэргіі нават на Асноўны Абмен Рэчываў у стане спакою. А калі чалавек яшчэ і працуе, то яго страты энэргіі пачынаюць быць удвая, а то і ўтрая большымі за страты энэргііі на ААР.

Гэты факт дае магчымасць сцвярджаць, што ў Беларусі мае месца “генацыд” чалавечай прыроды, які праграмуе скарачэнне працягласці жыцця на 15-20 гадоў. Злачынства супраць чалавечнасці будзе працягвацца да тых часоў, пакуль чалавек не стане існаваць у гармоніі з аб’ектыўнымі законамі рэчаіснасці. Каб гэтая гармонія настала, кожны чалавек у Беларусі павінен мець свае грошы на існаванне. Нават кожнае беларускае дзіця таксама павінна мець гэтыя грошы.

Валерый Гарбацэвіч,
Г.Салігорск.