Прадстаўнік БКДП прыняў удзел у падрыхтоўчай сустрэчы арганізацыі УЕРР-МКП

МІЖНАРОДНЫЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Другі дзень у Бухарэсце (Румынія) праходзіць падрыхтоўчая сустрэча арганізацый УЕРР-МКП да Міжнароднай канферэнцыі працы. На ёй прысутнічае намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, які выступіў па пытанню парушэння Канвенцыі МАП №29 у Беларусі, што абвяшчае забарону на прымусовую працу.

lgPDZZklT7o

Прадстаўнік беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў, таксама распавёў пра новыя парушэнні правоў працоўных і прафсаюзаў, што здарыліся за апошні час.Пра крымінальную справу супраць лідараў прафсаюзу РЭП, новы дэкрэт №1 “аб дармаедах”, парушэнні пры калектыўных перамовах ды свабоду сходаў і асацыяцыі.

Зараз адбываецца цікавая прэзентацыя пра сітуацыю ў Румыніі пасля правядзення працоўнай рэформы па патрабаванню Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскага цэнтральнага банка і МВФ, піша на сваёй старонцы Олеся Брязгунова.

Спачатку ўрад Румыніі праводзіў кансультацыі адносна змяненняў працоўнага заканадаўства, але потым спыніў сацыяльны дыялог. Дарэчы, Працоўны кодэкс быў вынесены на разгляд румынскага парламента без узгаднення з прафсаюзамі.

Усяго ў 2011 годзе адбыўся перагляд працоўнага заканадаўства «для павышэння гнуткасці». Былі ўнесены зменены Працоўны кодэкс, Законы “аб прафсаюзах”, калектыўныя перамовы і пагадненні.

Сярод наступстваў гэтых рэформаў:
- рэзкае памяншэнне ахопу работнікаў калектыўнымі дамовамі;
- ускладнення працы прафсаюзаў праз павялічэнне патрабаванняў па рэпрэзентатыўнасці;
- рост колькасці працоўных кантрактаў з поўнай занятасцю і мінімальнай зарплатай (з 8,3% да 37.1%);
- узрастанне міграцыі (з Румыніі выехала каля 3500000 чалавек, і яна заняла 2 месца сярод краін паходжання мігрантаў пасля Сірыі)
- узрасла колькасць спантанных забастовак (хоць нормы аб правядзенні забастовак сталі стражэй) і сацыяльных рухаў.

Таксама цікава, што з прычыны працоўнай рэформы ўзрасла прадукцыйнасць працы, але ўзровень заробкаў знізіўся.