Салігорскі райвыканкам даў дазвол на правядзенне мітынгу

НЕЧАКАНКА

Салігорскі райвыканкам даў дазвол на правядзенне святочнага мітынгу з нагоды 100-годдзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства плануецца правесці на салігорскім стадыёне «Будаўнік».

1442228439_aligorЗаяўнікамі мерапрыемства выступілі Валер Гарбацэвіч, Мікалай Шаравар і Мікалай Зімін. Імі было заяўлена аб правядзенні святочнага мітынгу на Салігорскім стадыёне «Будаўнік» 25 сакавіка з 14:00 да 16:00.

На дадзены момант заяўнікі займаюцца пытаннямі заключэння дамоваў на прадстаўленне паслугаў з МУС, медработнікамі і МНС. Таксама прыйдзецца заключыць дамову і з кіраўніцтвам гарадскога стадыёну. Да 22 сакавіка копіі дамоваў трэба будзе перадаць кіраўніцву райвыканкама.

Са словаў аднаго з заяўнікоў, Мікалая Зіміна, на мітынге не дазволілі выкарыстоўваць гукаўзмацняльную апаратуру і мегафоны:

- Зараз мы вызначаемся, у колькі нам абыдзецца правядзенне мітынгу і ці зможам мы “пацягнуць” паслугі аховы, медработнікаў, МНС, а таксама арэнду стадыёна.

rAYVYKANKAM