Незалежны прафсаюз выказвае спачуванні сем’ям загінулых шахцераў

ТРАГЕДЫЯ

Выказваем глыбокія, шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых — Дзмітрыя Валькова і Максіма Іванова. Ваша гора сёння падзяляюць не толькі салігорцы, але і ўсе жыхары Беларусі.

falag_bnp_black

Гэтая трагедыя стала сумнай старонкай у гісторыі горада і шахцёраў Салігорска.

Мы, ў сваю чаргу, просім прабачэнне за тое, што такія выпадкі адбываюцца на нашым прадпрыемстве. Лічым, што мы сумесна з вамі павінны прыкласці ўсе намаганні, каб мінімізаваць магчымасць паўтарэння падобнай трагедыі.

Мужнасці, цярпення і сілаў усім работнікам ААТ «Беларуськалій», для таго каб справіцца з вялікай бядой і працягваць жыць і працаваць, гадаваць дзяцей і ствараць для іх паспяховую будучыню.

Нагадаем, што 9 сакавіка 2018 года на падземным горным участку №10 рудніка 3 рудаўпраўлення, у змену з 11.50 да 18.50, пры выкананні комплексам ПКС-8 №4 засечкі на тэхналагічную сбойку 22-б заходняга слупа гарызонту -620м адбыўся раптоўны выкід солі і газу. Інтэнсіўнасць выкіду склала каля 600 м3 горнай масы. Праходчы камбайн і самаходны вагон, на якім працавалі работнікі, цалкам засыпала выкінутай пародай. У ноч з 10 на 11 сакавіка горнавыратавальнікі з-пад завалу дасталі целы Іванова Максіма Анатольевіча, 1973 года нараджэння, і Валькова Дзмітрыя Анатольевіча, 1985 года нараджэння, сябра Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Шахцёры загінулі раптоўна.

Імгненныя выкіды солі і газу ў рудніках ААТ «Беларуськалій» адносяцца да катэгорыі газадынамічных з’яваў і, як правіла, звязаныя з асаблівымі геалагічнымі структурамі — мульдамі, у ядрах якіх пад велізарным ціскам ўтрымліваюцца газы, у тым ліку метан. Небяспечным па раптоўным выкідам на Старобінскім радовішчы з’яўляецца Трэці калійны гарызонт, дзе працавалі загінулыя гарнякі.

У рабоце аператыўнай камісіі па нясчаснаму выпадку прымаў ўдзел старшыня НПГ 3-РУ  Мікалай Місючэнка. Зараз фарміруецца камісія па раследванню прычынаў і абставінаў раптоўнага выкіду, у якую таксама ўвойдзе прадстаўнік НПГ ААТ “Беларуськалій”.

Беларускі Незалежны прафсаюз