Беларускі Незалежны прафсаюз прыняты ў IUF

ПАДЗЕЯ

Беларускі Незалежны прафсаюз афіцыйна стаў сяброўскай арганізацыяй Міжнароднага саюза работнікаў харчовай і тытунёвай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гасцінічнага і рэстараннага абслугоўвання, грамадскага харчавання і сумежных галін. Аб гэтым гаворыцца ў лісце, ад генеральнага сакратара IUF С’ю Лонглі.

С'ю Лонглі, генеральны сакратар IUF

С’ю Лонглі, ген. сакратар IUF

- Я рада паведаміць вам, што 17 студзеня 2018 года, наш Адміністрацыйны камітэт прыняў заяву вашага прафсаюза на прыналежнасць суб’екта, да завяршэння некаторых фармальнасцей. Таму мне дастаўляе вялікае задавальненне бачыць БНП сярод сябраў IUF. Я з нецярпеннем чакаю будучага шчыльнага супрацоўніцтва і ўзаемную падтрымку ў інтарэсах, як вашай арганізацыі, так і ўсяго нашага аб’яднання, — гаворыцца ў лісце. Пасьля выплаты першых сяброўскіх унескаў, Беларускі Незалежны прафсаюз стане паўнавартасным сябрам IUF.

Нагадаем, што ў мінулым годзе 3 лістапада, Рада прадстаўнікоў БНП прыняла рашэнне аб уступленні ў Міжнародны саюз работнікаў харчовай і тытунёвай прамысловасці. Пытанне двойчы разглядалася на папярэдніх Радах прадстаўнікоў і нарэшце было прынята рашэнне аб уступленні.

- Беларускі Незалежны прафсаюз выказвае шчырую ўдзячнасць і падзяку за аператыўнае вырашэнне пытання аб прыняцці БНП ў шэрагі IUF, — адзначыў старшыня БНП Мікалай Зімін. -  Я ўпэўнены, што агульнымі намаганнямі мы ўмацуем нашу барацьбу за паляпшэнне ўмоваў жыцця і працы сябраў прафсаюза. Калі мы адзіныя — мы непераможныя.

IUF — з’яўляецца міжнароднай федэрацыяй агульнанацыянальных прафсаюзных арганізацый, якія дзейнічаюць у сектарах вытворчасці прадуктаў харчавання, напояў, тытунёвых вырабаў, сельскай гаспадарцы і плантацый, а таксама ў сектарах гасцінічнага і рэстараннага абслугоўвання, а таксам грамадскага харчавання.