Арганізацыя незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот» адзначыла 25-годдзе

ГРОДНА АЗОТ

Елізавета МЕРЛЯК

5 лістапада, споўнілася 25 год арганізацыі незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот».

Grodna_bnp
Сябры арганізацыі, былыя і дзейсныя старшыні адзначылі гэта сустрэчай. Прыгадвалі мінулае, распавядалі пра сучаснае.

Падтрымалі салідарна сваіх грузінскіх братоў з Руставі Азот, дзе ідзе знішчэнне прафсаюзу. Сябры БНП на Гродна Азот як ніхто іншы ведаюць, што гэта такое, калі тваю арганізаыю знішчаюць, запалохваюць людзей і вымушаюць сыйсці з звязу. Трымайцеся, браты!

Дэлегацыя першаснай арганізацыі наведала могілкі, дзе пахаваны былы старшыня арганізацыі Генрых Грынкевіч. Генрыха ўспаміналі добрымі словамі, прыгадвалі цікавыя моманты, перажытыя разам з ім.

Зычым арганізацыі БНП на Азоце і ўсяму незалежнаму прафсаюзнаму руху Беларусі доўгіх гадоў, моцы сябрам і поспехаў у адстойванні інтарэсаў працоўных.

Салідарнасць назаўжды!