Cтаршыня БКДП прыняў удзел у з’ездзе Амерыканскай Федэрацыі Працы — Кангрэса вытворчых прафсаюзаў

МІЖНАРОДНЫЯ НАВІНЫ

23-25 ​​кастрычніка ў Сэнт-Луісе (ЗША) адбылася маштабная прафсаюзная падзея — З’езд Амерыканскай Федэрацыі Працы-Кангрэса вытворчых прафсаюзаў (AFL-CIO), які прайшоў пад дэвізам «Змагацца разам». У ёй прынялі ўдзел больш за 1200 прадстаўнікоў прафсаюзаў ЗША і іншых краін свету, у тым ліку — і старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Аляксандра Ярашука.

Усе госці мелі магчымасць далучыцца да шэрагу мерапрыемстваў, якія адбываліся напярэдадні з’езду: трэнінгаў, дыскусій і глабальнага працоўнага сімпозіума «Арганайзінг для развіцця ўплыву працоўных».

photo_Yarashuk_1

Зправа налева: Генеральны сакратар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр, Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароў і Прэзідэнт пан’еўрапейскіх рэгіянальнага савета МКП, Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, Прэзідэнт Канфедэрацыі прафсаюзаў Грузіі Іраклі Петрыяшвілі.

Адкрываючы мерапрыемства, прэзідэнт АФП-КВП (AFL-CIO) Рычард Трамка адзначыў, што на працягу апошніх васьмі гадоў амерыканскія прафсаюзы атрымалі магчымасць будаваць новыя лесвіцы да сярэдняга класа. Ён таксама ўспомніў, як у свой час разам з калегамі змагаўся за бяспечнасць жыццяў шахцёраў. Але цяпер перад прафсаюзамі паўсталі новыя эканамічныя і палітычныя выклікі. Сярод іх — рост няроўнасці.

Дэлегаты з’езда ў чарговы раз выказалі давер Рычарду Трамку і абралі яго прэзідэнтам AFL-CIO.

23dsd

Зправа налева: Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, Старшыня КСПУ Міхаіл Валынец, Прэзідэнт АФП-КВП Рычард Трамка.

23 кастрычніка адбылася яшчэ адна важная прафсаюзная падзея — ўручэнне ўзнагароды за абарону правоў чалавека імя Джорджа Міні-Лэйна Кіркланда. У гэтым годзе ўзнагароду атрымаў прэзідэнт Карэйскай канфедэрацыі прафсаюзаў Хан Санг-Ґюн, які знаходзіцца ў турме са снежня 2015 года. Супраць яго завялі справу, калі абараняў правы працоўных і выступаў супраць карпаратыўнай карупцыі і рэпрэсіўнага ўрада былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Парк Гюнхе. Пасля маштабных пратэстаў кіраўніцы краіны быў абвешчаны імпічмент і яна ўжо не займае высокую пасаду, але прафсаюзны лідэр дагэтуль вязень.

Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароў ў сваім выступе дакранулася пытання будучага працы. У прыватнасці, яна адзначыла, што ў свеце расце няроўнасць і даходы размяркоўваюцца несправядліва.

«Ёсць сектар нефармальнай эканомікі, дзе працаўнікі не маюць працоўных правоў, дзе не дзейнічаюць законы, — падкрэсліла яна. - І калі праца нефармальных работнікаў з’явілася ў ланцугах паставак, то гэта паказвае, што капіталізм страціў маральныя прынцыпы. Гэты дэфіцыт годнае працы — аб’ект глабальных кампаній МКП. Работнікі павінны патрабаваць годную працу, а іх барацьба павінна грунтавацца на магчымасцях свабоды асацыяцыі і права на калектыўныя перамовы. Мы павінны выйграць гэтую барацьбу».

Таксама дэлегаты AFL-CIO заклікалі прыняць «Біль аб правах працаўнікоў», які будзе ўключаць наступныя асноўныя гарантыі забеспячэння працоўных правоў: годная праца і справядлівы заробак, бяспечную працу без прыгнёту і гвалту, свабоду ад дыскрымінацыі пры прыёме на працу, звальненні, ці павышэнне і інш.

Прымаючы ўдзел у з’ездзе, старшыня БКДП Аляксандр Ярашук размаўляў з калегамі з розных прафсаюзных аб’яднанняў і правёў шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый. У прыватнасці, ён распавёў пра сітуацыю з правамі працоўных і прафсаюзаў у Беларусі генеральнаму сакратару Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) Шаран Бароў і генеральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі працы Гаю Райдэру.