Грузія: Ужыванне сілы і невыкананне сацыяльнага дыялогу

У СВЕЦЕ

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП) сумесна з Еўрапейскай канфедэрацыяй прафсаюзаў (ЕКП) і Міжнароднай федэрацыяй транспартных саюзаў (ITF) выказалі сваю глыбокую занепакоенасць разгонам паліцыяй мірнага пратэсту працаўнікоў чыгункі, прафсаюзных і грамадскіх актывістаў у Грузіі 24 жніўня 2017.

ca98a83a073654b1872641e21531ea02_XL

Трое рабочых кампаніі «Грузінская чыгунка» пачалі галадоўку пасля таго, як ім паведамілі аб пераводзе на іншае месца працы, якое размешчана на адлегласці 150 км, без прадастаўлення якога-небудзь транспарту або кампенсацыі. Акцыю пратэсту яны праводзілі насупраць штаб-кватэры кампаніі. Нягледзячы на падтрымку прафсаюзных і грамадскіх актывістаў, улады прымусілі работнікаў пакінуць будынак, а іх палаткі былі разбураныя. Акрамя таго паліцыя разагнала пратэст і затрымала дзясяткі актывістаў.

«І зноў закулісныя манеўры працадаўцаў аслабілі тое, што павінна гарантаваць заканадаўства — належную абарону працоўных ад эксплуатацыі, — заявіла генеральны сакратар МКП Шаран Бароў. — У Грузіі ўрад сістэматычна парушае гарантыі правоў працоўных і іх прафсаюзаў. Дзяржава часта становіцца крыніцай такіх парушэнняў, і сітуацыя з «Грузінскай жалезнай» — выразная ілюстрацыя гэтага. Калі дзяржаўныя кампаніі наступаюць на правы працоўных, актывізм і дыялог з прафсаюзамі, бізнес у прыватным сектары адчувае поўнае дамінаванне над працаўнікамі».

Грузія падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, чым наблізіла краіну да каштоўнасцяў і прынцыпаў ЕС. Адсутнасць павагі да сацыяльнага дыялогу і няздольнасць гарантаваць правы працоўных на мірныя сходы і пратэсты пасылаюць зваротны сігнал. «Сітуацыя павінна змяніцца неадкладна», — дадала Шаран Бароў.

Крыніца: сайт КВПУ