Салігорскія актывісты сустрэліся з дэпутаткай Аленай Анісім

СУСТРЭЧА

4 жніўня у Слуцку адбыўся сход Таварыства Беларускай мовы імя Ф.Скарыны з удзелам дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Алены Анісім. На сустрэчы пабывалі страшыня Салігорскай арганізацыі ТБМ Валер Гарбацэвіч і Мікалай Зімін старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза.

anisim_tbmАсноўным пытаннем сходу былі выбары дэлегатаў ад арганізацыі на з’езд ТБМ, які пройдзе ў гэтым годзе. Аднак, салігорскія госці прыехалі на сустрэчу з дэпутаткай па сваім пытанням і прапановам.

У прыватнасці з прапановай аб змене Закона «Аб дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь». А менавіта артыкула 31, часткі «Афіцыйныя назвы дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў даюцца на беларускай і (або) рускай мовах». З-за гэта пункту дзяржслужбоўцы, са словаў Валера Гарбацэвіча, не выкарыстоўваюць на шыльдах беларускую мову. Таму прапанаваў Анісім заняцца ініцыятывай змены Закона і ўбраць слова — або, з артыкуле 31.

Таксама ен прапанаваў вярнуць шыльду на Салігорскі райвыканкам, якая знікла, а на заўвагі салігорцаў мясцовыя ўлады не звяртаюць увагу спасылаючыся на Закон «Аб мовах РБ».

Наступная прапанова была звязаная з ініцыятывай забароны гандлевага брэнду — Бульбаш. Салігорскай суполкай ТБМ сабрана ўжо больш за 300 подпісаў з аналагічным зваротам да дэпутатаў, аб вывядзенні з афіцыйнага ўжывання і рэкламы «імперскай мянушкі» беларусаў.

Апошняй прапановай стала ініцыятыва аб увядзенні пражытачнага мінімума для усіх непаўнагадовых дзяцей у семьях: «Варта звярнуць увагу на гэтую недапрацоўку ўлады і запатрабаваць яе хутчэйшага выпраўлення. Які фізіялагічны падмурак закладваецца ў аснову здаровага дзіцяці — такой будзе яго працягласць жыцця».

Усе прапановы былі занатаваныя спадарыняй Аленай. Яна параіла ўсе гэтыя прапановы пакласці на паперу і накіраваць да яе, або ў Палату прадстаўнікоў. Падзякавала ўсім прысутным і прапанавала фармаваць самакіраванне ў рэгіенах для хуткага вырашэння праблемаў на месцы.