Прайшоў круглы стол па пытанні ўзаемаадносін між накірункамі НПГ

НАКІРУНКІ

13 чэрвеня ў актавай зале моладзевага інтэрната па вул. Паркавая 3 прайшоў круглы стол з удзелам сябраў Выканаўчага бюро і актывістаў дзеючых накірункаў Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ “Беларуськалій. Агулам сабралося больш за 30 чалавек. Сярод прысутных былі былыя лідэры і заснавальнікі прафсаюза — Васілій Юркін, Іван Пермінаў, Аляксандр Доўнар, Мікалай Зімін і Канстанцін Арыстаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 30 прафсаюзных актывістаў

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 30 прафсаюзных актывістаў

Тэма круглага стала — “Паляпшэнне ўзаемаадносін паміж накірункамі НПГ” . Па меркаванню кіраўніцтва ветэранскага накірунка, сябры прафсаюза, што выйшлі на пенсію падвяргаюцца дыскрымінацыі ў выглядзе немагчымасці зарэгістраваць прафсаюзную арганізацыю ўнутры НПГ. Фактычна кожны з прысутных выказаўся на гэты конт:

rounta000 (3)Старшыня  ветэранскага накірунку НПГ, Канстанцін АРЫСТАЎ
-    Ёсць розныя накірункі, а ўзаемадзеянняў паміж німі няма. Шляхі ўзаемадзеянняў пакуль адсутнічаюць.

rounta000 (1)Намеснік старшыні НПГ 1РУ, Ірына ЗЫЛЬ
-    Ёсць прафсаюзная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нас усіх, для таго, каб зрабіць прафсаюз прывабным і вылучыць яскравей праблемы пакаленняў, жаночага і моладзевага, таму былі і створаны накірункі. А зараз мы, ў самым пачатку мерапрыемтсва, пачынаем казаць аб узаемадзеяннях і скрыжаванні ўсіх накірункаў. Вяртаючыся да самага пачатку – працы ў прафсаюзе!

rounta000 (4)Ветэран БНП, Аляксандр ДОЎНАР
-    Калі вы працуючы на вытворчасці знаходзіцеся на ўліку ў сваіх арганізацыях, вы ўдзельнічаеце ў прафсаюзнай працы, то мы, пенсіянеры, толькі знаходзімся на ўліку, а не ўдзельнічаем у прафсаюзнай працы.

rounta000 (8)Намеснік старшыні НПГ, Анатолій РЫЛОЎ
-    Сыходзячы на пенсію, мы сыходзім з працоўнага калектыву і становімся на ўлік Рады пенсіянераў на вытворчасці. Так? Аналагічна гэтаму адбываецца і ў нас: зыходзячы на пенсію людзі становяцца на ўлік у НПГ.

Па выніку мерапрыемства большасць удзельнікаў сустрэчы пагадзіліся ўзаемадзейнічаць больш шчыльна. І запрашаць ветэранаў НПГ на сустрэчу з маладым актывам прафсаюза і ў офісы па рудаўпраўленням:

rounta000 (6)Намеснік старшыні НПГ, Аляксандр МІШУК
-     Я не бачу ніякіх праблемаў ва ўзаімадзеяннях з ветэранскім накірункам. Калі будзе ініцыятыва — я адкрыты да размовы і для дзеянняў.

rounta000 (7)Старшыня НПГ 3РУ, Мікалай МІСЮЧЭНКА
-    Мы ведаем пра тое, як пачынаўся прафсаюзны рух, але гэтага не ведае моладзь на прадпрыемствах. Нашы словы яны ўспрымаюць як належнае, а вашыя словы, магчыма, яны ўспрымуць інакш. А калі гэтыя словы запісаць, выкласці на сайт. Таму прашу вас – дапамажыце і давайце разам ўзнавім гэту гісторыю. Бо гэта проста неабходна.

rounta000 (5)Каардынатар Моладзевага накірунка НПГ, Павал САКАЛОЎСКІ
-    Моладзь ніколі не адмаўлялася супрацоўнічаць з ветэранскім накірункам. Ёсць праблема ў актыўнасці некаторых сябраў нашага накірунка, але тыя, хто сапраўды хоча працаваць, будуць сустракацца і ўзаемадзейнічаць. Гісторыя гэта вельмі добра і дасягненні, безумоўна шыкоўныя, але час не спыняецца і нам прыходзіцца шукаць іншыя метады і падыходы.

rounta000 (2)Намеснік старшыні НПГ, Юрый ЗАХАРАЎ
-    Пад узаемадзеяннем разумеюцца нейкія сумесныя дзеянні. Мы вас не адштурхоўваем і ўсе чым карыстаюцца сябры прафсаюза ўсе, распаўсюджваецца і на вас. Любыя вашыя пажаданні разглядаюцца кіруючым органам прафсаюза. Але няма ў нас з вамі ўзаемадзеяння, не чуем адзін аднаго! Чаму? Ад вас я не чую ніякай інфармацыі, акрамя крытыкі і нейкай крыўды. Таму давайце ўзаемадзейнічаць.

rounta000 (9)Старшыня НПГ, Сяргей ЧАРКАСАЎ
-    Я часта быў ініцыятарам таго, каб многія ветэраны былі прыцягнуты да шэрагу прафсаюзных мерапрыемстваў. Калі трэба было сустракацца, у тым ліку з гендырэктарам, органамі мясцовай улады, дэпутатамі, я асабіста праяўляў ініцыятыву і запрашаў нашых ветэранаў. Мне не трэба выказваць думкі на гэты конт, бо я гэта і так раблю.

Прадстаўнікі ветэранскага накірунка НПГ ААТ "Беларуськалій"

Прадстаўнікі ветэранскага накірунка НПГ ААТ «Беларуськалій»

У завяршэнне мерапрыемства прадстаўнікі ветэранскага напрамку выказаліся па сваіх прапановах, якія можна прымяніць у прафсаюзе ў будучыні. Сюды ўвайшлі і заканадаўчыя ініцыятывы, і фарміравання актыву НПГ і кіравання працай прафсаюза. Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы сустракацца на ўзроўні кіраўніцтва накірункаў куды больш часцей.