Актывісты БНП прынялі ўдзел у семінары прысвечаным прафсаюзным інфармацыйным кампаніям

АДУКАЦЫЯ

фота Профспілкові тренінги

8-9 красавіка ў Чарнігаве стартаваў цыкл семінараў «Інфармацыйная палітыка і імідж прафсаюза» для Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) і Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ). Гэтыя два дні былі прысвечаны правядзенню прафсаюзных інфармацыйных кампаній. У занятках прынялі ўдзел 25 прафсаюзных актывістаў з усей Беларусі.

cgKIvsvYbA4f (2)

Навучанне было вельмі насычана практыкай, вопытам трэнераў і ўдзельнікаў. Разам разбіраліся ў самых апошніх навінках сацыяльных сетак, пісалі «правільныя» пасты, здымалі відэа, стваралі дэматыватары, постэры, праводзілі прэсавую-канферэнцыю.

cgKIvsvYbA4f (4)

Для ўдзелу ў занятках была запрошана трэнер-эксперт Алеся Брязгунова — менэджэр па сувязях з грамадскасцю Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ), якая ўпершыню навучала прадстаўнікоў дэмакратычных прафсаюзаў з Беларусі. У сваю чаргу, яна ў разгорнутым выглядзе паказала механізм дзеяння інфармацыйнай кампаніі, на прыкладзе галадоўкі кіроўцаў тролейбусаў у Кіеве.

У якасці мадэратараў і выкладчыкаў выступілі Прафсаюзныя трэнеры Цэнтра адукацыі дарослых «Пэрспэктыва» Чарнігаўскага умц Віталь Копыш і Уладзімір Кавальчук.

cgKIvsvYbA4f (3)

- Прайшоўшы семінар дапамог не толькі абнавіць свае веды ў магчымасцях інфармацыйнай дейнасці, якую патрэбна выкарыстоўваць прафсаюзам, але і пазнаёміцца з новымі, цікавымі людзьмі, — распавядае прафсаюзны лідар НПГ 2 РУ Аляксандр Мішук. – Новыя знаемствы і наладжванне кантактаў дапамагаюць прафсаюзам аб’ядноўвацца для суместных дзеянняў, як унутры Беларусі, так і за яе межамі.

Дадзены семінар, толькі першы з трох запланаваных Беларускім Незалежным прафсаюзам, якія павінны прайсці на працягу траўня і чэрвеня ў гэтым годзе.