У Рыа-дэ-Жанейра пачаў працу другі з’езд IndustriALL

INDUSTRIALL

Banner2Учора, 4 кастрычніка ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразылія) адбылося ўрачыстае адкрыццё 2-га з’езда Глабальнага саюза IndustriALL, які працягнецца да 7 кастрычніка. У мерапрыемстве прымаюць удзел каля 1400 прафсаюзных лідэраў з больш чым 100 краінаў свету.

Незалежныя прафсаюзы Беларусі на з’ездзе прадстаўлены старшынём прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам. БНП, СПМ і РЭП з’яўляюцца сяброўскімі арганізацыямі IndustriALL. На з’ездзе глабальнага саюза дэлегаты павінны абраць новае кіраўніцтва, абмеркаваць і прыняць змены ў статут і ўзгадніць план далейшых дзеянняў.

Адзінагалосна члены Выканаўчага камітэта прагаласавалі рэкамендаваць З’езду абраць Ёрга Хофмана ў якасці прэзідэнта IndustriALL, Вальтэра Санчэса ў якасці Генеральнага сакратара і Этлі Хёі, Джэні Холдкрофт і Кемаля Азкана ў якасці памочнікаў Генеральнага сакратара. Прэзідэнт Бертольд Хубер і Генеральны сакратар Юркі Райна сыдуць у адстаўку пасля свайго прыбывання на пасадах з чэрвеня 2012 года.

Latinregio_5

Выканаўчы камітэт таксама прыйшоў да кансенсусу адносна прапаноў па змяненні Статута IndustriALL на З’ездзе ў мэтах пашырэння ўдзелу жанчын у IndustriALL.

exco_pic

У склад IndustriALL прыняты Саюз металістаў і механікаў Ірана — UMMI. Свабодны і незалежны прафсаюзны рух Ірана працягвае змагацца за захаванне асноўных працоўных правоў, нягледзячы на рэпрэсіі, турэмныя зняволенні, і пакаранні на працягу апошніх гадоў. Прыналежнасць гэтай арганізацыі да Глабальнага саюза будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый UMMI і яе сябраў у Іране.

крыніца