ПАРТНЕРСТВА
Актывісты незалежных прафсаюзаў Украіны і Беларусі прынялі заяву ў якой вызначылі напрамкі сумеснай дзейнасці на бліжэйшы час і падтрымалі шахцёраў, якія зараз праводзяць галадоўку ў Міністэрстве энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны.
Дадзенае заява стала вынікам двухдзённай працы пад Кіевам у мястэчку Глебаўка, у якой прынялі ўдзел каля 40 актывістаў з дзвюх краінаў. У семінары таксама прынялі ўдзел наместнік старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч, старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Мікалай Зімін і старшыні першасных і цэхавых арганізацый з Мазыра, Наваполацка, Гродна і Салігорска.
Украінскі бок быў прадстаўлены профактывістамі каля дзесяці шахтаў з усёй Украіны, і лідэрамі моладзевага напрамку на чале з Алесяй Брязгуновай і Міхайлам Ромасем.
У якасці госця на семінар быў запрошаны Мікалай Валынка, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса, які распавёў аб працы шахцёраў у прыфрантавой зоне і барацьбе з сепаратыстамі, і наймітамі ва ўсходняй Украіне.
Першы дзень заняткаў быў прысвечаны знаёмству з дзейнасцю прафсаюзаў у моладзевай, адукацыйнай, інфармацыйнай, прававой і іншых сферах. На падставе атрыманай інфармацыі ўдзельнікі семінара выпрацавалі прапановы па сумеснай працы дзьвух прафсаюзаў ва ўмовах рэгіянальных і глабальных зменаў.
У другі дзень заняткаў была падрыхтавана сумесная заява ўдзельнікаў семінара для далейшага супрацоўніцтва БНП і НПГУ. У беларускім прафсаюзе спадзяюцца, што дадзенае мерапрыемства толькі пачатак больш шчыльнай сумеснай работы двух брацкіх прафсаюзаў, якіх аб’ядноўвае 25 гадовая гісторыя.
Совместное заявление участников семинара
Независимые профсоюзы Украины и Беларуси сегодня понимают, что перед ними стоит множество вызовов и проблем по защите людей наемного труда.
Во время общего семинара «Консолидация профсоюзов в контексте региональных и глобальных изменений» лидеры и активисты БНП и КВПУ обсудили социально-экономическую ситуацию и уровень защиты трудовых прав в странах, и наработали направления для сотрудничества:
- в областях охраны труда, информационной, молодёжной, гендерной политики, органайзинга.
- взаимная поддержка наших организаций на международном уровне (МКП, МОТ, IndustriALL и т.д.).
- совместные мероприятия, обучение, акции в разных отраслях.
- обмен информацией о происходящем в наших странах и профсоюзах.
От имени всех участников семинара выражаем солидарную поддержку голодающим шахтёрам НПГУ в г. Киеве, которые в Министерстве энергетики и угольной промышленности Украины отстаивают свои трудовые права.