КАЛІЙ
11 ліпеня кампанія Israel Chemicals (NYSE:ICL), шостая ў свеце па магутнасці вытворчасці калія, паведаміла аб дамоўленасці з індыйскай Potash Ltd паставіць у Індыю 600 тысяч тон калійных угнаенняў па самай нізкай цане за гэтае дзесяцігоддзе, узгодненай з іншым вялікім прадаўцом (Беларуськалі) у мінулым месяцы.
Нагадаем, што ў апошні тыдзень чэрвеня Беларусь дамовіліся пра пастаўкі 700 тысяч тон хлорыстага калію па цане $227 ў Індыю, адному з вядучых сусветных пакупнікоў калійных угнаенняў.
Уралкалі, найбуйнейшы вытворца калію, раней казаў, што цана, аб якой дамовілася Беларусь, занадта нізкая; і што кампанія яшчэ не гатова падпісаць кантракт на пастаўку калійных угнаенняў з Індыяй.
Індыйскія чыноўнікі абвесцілі, што кошт у $227 гэта новая кропка адліку. А цана, дарэчы, яшчэ тры гады назад была $490.
“Ужо два вытворцы дамовіліся аб гэтай цане. Для Індыі зараз немагчыма прыняць большую цану”, — кажа адна з крыніцаў апошняй здзелкі.
Тобок, рашэнне ізраільскай ICL можа аказаць ціск на іншых ключавых вытворцаў, такіх як Расейскі Уралкалі і гандлёвую групу Canpotex, якая належыць Potash Corp. (NYSE: POT), Mosaic (NYSE:MOS) і Agrium (NYSE:AGU) разгледзець пытанне аб продажы калійных угнаенняў па аналагічнай цане.
Агляд і пераклад зрабіла Лізавета МЕРЛЯК па матэрыялах Карла Суррана і Рахэндры Ядхав з Товай Коэн