Ці патрэбна Незалежнаму прафсаюзу прымаць удзел у выбарчай кампаніі – 2016?

ВЫБАРЫ

Раман ЕРАШЭНЯ

У Беларусі стартавала перадвыбарчая кампанія па абранню дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Мы запыталіся ў прафсаюзных лідэраў з багатым вопытам удзелу ў выбарчых кампаніях, ці мае сёння сэнс прымаць удзел у выбарах?

ai-173038-aux-head-20151011_election_svaboda.org_360Выбары запланаваны на 11 верасня 2016 года. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пройдзе да 1 жніўня, іх рэгістрацыя — да 11-га. Затым разгорнецца агітацыйная кампанія, вынікам якой стануць непасрэдна самі выбары.

Кандыдаты на месца ў парламенце павінны заручыцца падтрымкай не менш як 1000 выбаршчыкаў сваёй акругі, палітычнай партыі ці калектыву, у склад якіх уваходзіць ня менш за 300 чалавек. Беларускі Незалежны прафсаюз таксама мае магчымасць выдвінуць сваіх кандыдатаў, але не робіць гэтага. Чаму? Мы запыталіся ў прафсаюзных лідэраў з двадцаці гадовым вопытам удзелу ў выбарчых кампаніях.

Мікалай Зімін, старшыня БНП

- У перыяд выбараў самыя актыўныя і ініцыятыўныя грамадзяне спрабуюць сябе на палітычнай ніве, хтосьці стане палітыкам, кагосьці не абяруць. Такое жыццё ў дэмакратычных дзяржавах, не ў Беларусі. Прычыны таму вядомыя. У краіне не сфарміравана грамадзянская супольнасць. Для яе фарміравання неабходныя моцныя дэмакратычныя партыі, моцныя і свабодныя прафсаюзы, няўрадавыя арганізацыі, якія фарміруюць грамадскі парадак і дзяржаўны лад.

Николай Зимин

Сёння гэтай сілы ў Беларусі няма, і гэта «заслуга» нашых грамадзян, якія абыякава ставяцца да свайго лёсу і лёсу сваёй Радзімы. У выніку мы бачым тое, што называецца — выбары ў Беларусі. Выбары ў нас не падобныя на выбары, а ператварыліся ў фарс. Таму і няма напалу барацьбы, адсутнічае суперніцтва праграм кандыдатаў.

На жаль, наш прафсаюз не ў стане прымаць удзел у гэтай перадвыбарнай кампаніі. Паколькі для паўнавартаснага ўдзелу неабходныя немалыя рэсурсы. Мы не можам перанакіраваць іх на перадвыбарчую гонку. Да таго ж хапае ціску з боку ўладаў за прафсаюзную дзейнасць, а ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, як мінімум яго падвоіць.

Тым не менш, выхад з гэтага становішча ёсць — грамадзянская актыўнасць беларусаў, а менавіта: сяброўства ў дэмакратычных партыях, незалежных і свабодных прафсаюзах і НДА. Гэтая сіла здольная пераўтварыць краіну і вывесці яе з крызісу. Але сябрам прафсаюзу на выбары трэба ісці нават у гэтых цяжкіх умовах. Таму я лічу, што нашы сябры павінны ўдзельнічаць у любых выбарах, праяўляючы сваю грамадзянскую актыўнасць. Тады, магчыма, сітуацыя зменіцца.

Антусевіч Сяргей, намеснік старшыні БКДП

Antusevic- Калі б мы ў Беларусі мелі сапраўдныя выбары, то ісці варта толькі дзеля таго, каб адстойваць на заканадаўчым ўзроўні правы і інтарэсы сябраў прафсаюзаў, рабочых. Рабіць унутры сістэмы гэта нашмат прасцей, чымсці прабіваць сцены міністэрстваў, канцэрнаў, прадпрыемстваў і г.д.

Сёння ў нашай краіне няма выбараў. Таму абрацца ў парламент проста немагчыма. Цяпер ёсць выбарчая кампанія, але пакуль няма справядлівага падліку галасоў гаварыць пра выбары не стае. Ведаю гэта з уласнага досведу ўдзелу ў парламенцкіх кампаніях 2004, 2005 і 2008 гадоў. Маючы моцную каманду, што дапамагала правесці кампанію, мы дабіваліся пэўных вынікаў, якія ў бліц-апытанцы, у двух словах не распавесці. Але гэта вялізарны вопыт, які без ўдзелу не набываецца. Удзел дзеля ўдзелу нічога не дае. Маючы аўтарытарную ўладу з моцным адміністратыўным рэсурсам не мае сэнсу ўдзел, калі ў кампаніі штодня працуе меньш за 30-50 чалавек. Таму і трэба рабіць простыя разлікі, што і як рабіць.

Кампанія 2016 году скончыцца крыху больш, чым праз месяц. Таму аб вартасцях удзелу ці няўдзелу гаварыць запозна. Але некаторыя з нашых сябраў балатуюцца ў дэпутаты, яшчэ нашмат больш людзей будуць удзельнічаць у назіранні.

Трэба адзначыць, што да 2000-х гадоў БНП даволі актыўна прымаў удзел у выбарах. Дзесяткі сябраў прафсаюза абіраліся у Гарадскія і Раённыя рады дэпутатаў па ўсёй краіне. Вылучаліся кандыдаты і ў парламент дзеля лабірвання заканадаўчых ініцыятываў прафсаюза, але не перамагалі.

На сеняшні дзень вылучаюцца толькі некалькі актывістаў з Незалежных прафсаюзаў, але ідуць не ад прафсаюза, ад сваіх палітычных партый. Так Аляксандр Малочка, сябра НПГ ААТ “Беларуськалій”(БНП), вылучаецца ад АГП па Салігорску. Леанід Дубаносаў (экс-сябра БНП) зараз актывіст прафсаюза РЭП і намеснік старшыні БСДГ(Грамада), вылучаецца па Лунінецкай акрузе. Ілля Дабратвор, рэгіянальны лідэр прафсаюза РЭП, ідзе па Мінскаму раёну ад БНФ. Старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) таксама прыме ўдзел у выбарах ад партыі левых «Справядлівы свет». Вядома пакуль толькі пра чатырох, магчыма з’явяцца іншыя кандыдатуры, час ёсць.