Смуткуем разам з французамі

АФІЦЫЙНА

bkdp.org

wbask_informacion_ppal_foto_6992full-b1m9flbujosvgatzУ сувязі з тэрактам, які адбыўся ў Ніцы (Францыя) 14 ліпеня, лідэр БКДП Аляксандр Ярашук накіраваў спачуванні паслу Францыі ў Менску г-жы Дамінік Газюі, а таксама ў адрас трох французскіх прафсаюзных цэнтраў — CGT, CFDT, Force Ouvriére.

Паважаная спадарыня Амбасадар!

Я разумею, што немагчыма ніякімі словамі перадаць увесь трагізм учорашняй тэрарыстычнай атакі, якой падвергнулася Ваша краіна ў сваё нацыянальнае свята — Дзень узяцця Бастыліі. Ніякімі словамі ня выказаць боль і смутак сотняў Вашых суайчыннікаў, якія страцілі ў Ніцы сваіх родных і блізкіх ад рук сучасных варвараў, якія маюць чалавечае аблічча, але якія страцілі права называцца людзьмі. Усё, што магу сказаць, паважаная спадарыня Амбасадар, спачуваем вам у гэты цяжкі час, гэта выказаць непахісную ўпэўненасць у тым, што ніхто і ніколі не зможа паставіць на калені Францыю, краіну і народ з вялікай гісторыяй і культурай, краіну і народ, першымі ў гісторыі сусветнай цывілізацыі Абвясціўшымі ідэалы свабоды і дэмакратыі асноватворнымі каштоўнасцямі чалавецтва і якія сталі па гэтай прычыне галоўнай мішэнню цемрашалаў, якія імкнуцца вярнуць чалавецтва да сярэднявечча.

Хачу запэўніць Вас, спадарыня Амбасадар, што ўнікальны гістарычны шлях Францыі і яе беспрыкладная роля ў развіцці чалавецтва дазволілі Вашай краіне заваяваць сімпатыі і любоў мільёнаў людзей у самых розных краінах свету. У іх ліку я і многія мае суайчыннікі, якія сталі ў гэту цяжкую гадзіну плячом да пляча побач з французамі. Сяброў у Францыі невымерна больш, чым ворагаў, і гэта дае сёння ўсе падставы заявіць, што праяўленная агульначалавечая салідарнасць не толькі дапаможа Вашай краіне выстаяць, але стаць яшчэ мацней і прыгажэй, падняцца яшчэ вышэй у сваім гістарычным развіцці, служыць і далей натхняльным узорам для многіх краін, у тым ліку і Беларусі, барацьбы за свабоду і дэмакратыю, роўнасць і братэрства ўсіх людзей і народаў свету.

Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП