НПГ павіншаваў сябраў прафсаюза з надыходзячым святам Дзень шахцёра

ФОТАРЭПАРТАЖ

Раман ЕРАШЭНЯ

На рудаўпраўленнях ААТ “Беларуськалій” працягваюцца ўзнагароджванні і віншаванні работнікаў таварыства з надыходзячым святам – Дзень шахцёра, які адзначаецца ў апошнюю надзелю жніўня. На гэтым тыдне работнікаў прадпрыемства ўзнагародзілі ганаровымі граматамі Беларускага Незалежнага прафсаюза і Незалежнага прафсаюза гарнякоў, а найбольш адзначыўшыхся актывістаў — грашовымі прэміямі.

pozdravlenie (16)

Асобна была адзначана брыгада з 1 РУ пад кіраўніцтвам брыгадзіра Сяргея Шыца, якая ў гэтым годзе выйшла на мільён тон руды. Асабліва прыемна тое, што Сяргей Шыц з’яўляецца старшынёй Незалежнага прафсаюза гарнякоў 1 рудніка і актыўным удзельнікам камісіі НПГ па заключэнню калектыўнай дамовы на прадпрыемстве.

Віншаванні праходзяць на чатырох рудаўпраўленнях і ў дапаможных цэхах. Агулам было павіншаванна каля 120 сябраў прафсаюза.

глядзець тут