Інфармацыйны бюлецень НПГ адзначыў свае дваццацігоддзе

ГІСТОРЫЯ

Раман ЕРАШЭНЯ, Уладзімір МАСАКОЎСКІ

Двацаць гадоў — даволі сур’езны перыяд для любога выдання. Для незалежнага выдання, ва ўмовах неспрыяльных для свабоднага слова, гэта фантастычны вынік. Без сумневу, інфармацыйны бюлецень — не паўнавартасная газета, дзе наклад роўны тысячам экзэмпляраў і такой жа колькасці чытачоў. Аднак сваю справу «Рабочему» робіць год за годам у межах сваей чытацкай аўдыторыі.

1raboch_1997

Само выданне было заснавана Незалежным прафсаюзам горнякоў на вытворчым аб’яднанні “Беларуськалій” у 1993 годзе. К таму часу пярвічка Беларускага Незалежнага прафсаюза атрымлівала агульнапрафсаюзнае выданне – газету “Салідарнасць”, аднак гэтага было недастаткова.

У другой палове 1993 года ў НПГ з’яўляецца магчымасць для выпуску свайго друкаванага выдання.

- Я працаваў горнарабочым ачыстнога забоя на 2 РУ, а з 1992 г. стаў працаваць першым вызваленым працаўніком Незалежнага прафсаюза, намеснікам старшыні НПГ аб’яднання, — распавядае адзін з заснавальнікаў выдання Юрый Красоўскі. — У другой палове 1993 года ў нас ужо з’явілася настольна-выдавецкая абсталяванне – камп’ютар і прынтэр, якія знаходзіліся ў 606 кабінеце адміністратыўнага будынку “Беларуськалія”. Першы нумар «Рабочему» выйшаў з друку пад канец 1993 года. Набор і верстку лістка рабіў я сам з дапамогай праграмы “Пейджмэйкер”.

Заснавальнік і першы рэдактар бюлеценя "Рабочему" Юрый Красоўскі

Заснавальнік і першы рэдактар інфармацыйнага лістка «Рабочему» Юрый Красоўскі

Галоўнай задачай інфалістка стала не толькі інфармаванне сябраў Незалежнага прафсаюзу аб дзейнасці арганізацыі, але і данясенне праўдзівай інфармацыі да ўсіх работнікаў прадпрыемства.

«Рабочему» на сваіх старонках пачынае асвятляць пытанні ўнутранай дзейнасці НПГ, сацыяльнай і прававой абароны, аховы працы, адпачынку і спорту, працоўных зносін і перамоваў з наймальнікам па заключэнню Калектыўнай дамовы, а таксама друкуе матэрыялы прысвечанныя ўнутраным падзеям прадпрыемства.

- З ініцыятывай аб выданні лістка выступіў Юрый Красоўскі, ён у асноўным і займаўся яго выданнем і распаўсюджаннем, і быў адказным за выпуск. З пачатку Юрый прапанаваў даць назву лістку – «Рабочий», але параіўшыся далі назоў — «Рабочему». Інфармацыя аб нашай працы павінна была падавацца кожнаму працоўнаму, — лічыць Аляксандр Каралеў, які таксама пастаянна прымаў удзел у выданні бюлеценя.

Першапачаткова гэта быў менавіта “інфармацыйны лісток” у памеры на адзін ліст фармата А4 — дваццаць на траццаць сантыметраў з накладам, каля васьмідзесяці экзэмпляраў. Выдаваўся раз на месяц, альбо па неабходнасці.

- У сувязі з ростам колькасці сябраў НПГ на “Беларуськаліі” паўстала пытанне неабходнасці пашырэння інфармавання аб працы нашай прафсаюзнай арганізацыі. Намі была набыта аргтэхніка і друкавальная машына “Оптіма” беларускай вытворчасці з лентапрацяжным механізмам, дапаўняе экс-старшыня НПГ Мікалай Новік. -  Такім чынам з’явілася магчымасць выпуску інфармацыйнай лістоўкі. У другой палове 1993 года Юрый Красоўскі арганізаваў выпуск і распаўсюджванне лістка. Ен быў першым адказным за выпуск «Рабочему», які выпускаў яго не радзей за адзін нумар у месяц. Матэрыялы ў лісток «Рабочему» рыхтавалі мае намеснікі А.Каралёў і Ю.Красоўскі, а таксама тэхнічны інспектар Ю.Дунаеў і іншыя. Акрамя таго, выпускалі лістоўкі, звароты, заявы, аб’явы і іншую карэспандэнцыю. Толькі ў 2000 годзе мы, праз матэрыяльна-тэхнічны аддзел аб’яднання набылі новую настольна-друкавальную тэхніку.

Святлана Ушчапоўская узначала "Рабочему" у 1999 годзе

Святлана Ушчапоўская ўзначаліла «Рабочему» у 1999 годзе

Пасля таго, як Ю.Красоўскі пакінуў прафсаюзную працу ў 1995 годзе, праз год у апарат арганізацыі НПГ была ўведзена штатная адзінка аператара кап’ютарнай версткі. Фактычна, гэта роля тэхнічнага рэдактара, у абавязкі якога ўваходзяць функцыі верстальшчыка, фатографа, карэспандэнта і г.д.

Першым штатным супрацоўнікам лістка «Рабочему» у 1996 годзе стаў — Сяргей Новік, які ў 1997 годзе змяняе фармат выдання з “лістка” А4 на паўнавартасны бюлецень у две паласы фармату А3.

З 1999 года яго змяняе на гэтай пасадзе Святлана Ушчапоўская. Адказным за выпуск з гэтага моманту па 2005 год у «Рабочему» з’яўляецца намеснік старшыні НПГ Аляксандр Каралеў. У пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца новая аргтэхніка. Беларускі Незалежны прафсаюз перадае НПГ друкавальны апарат “Рызо”, што значна спрашчае задачу памнажэння друкаванага матэрыялу.

rp3700Пераломным момантам для “лістка” стаў 2005 год, калі на перыяд дэкрэтнага адпачынку на месца Святланы Ушчапоўскай прыходзіць Дзяніс Таўпека.

З гэтага моманту “лісток” ператвараецца ў паўнавартасны бюлецень, які пачынаюць чытаць не толькі работнікі “Беларуськалія” і сябры НПГ, але многія салігорцы. Акрамя асабістых матэрыялаў у бюлецене з’яўляюцца рэпартажы прысвечанныя регіянальным падзеям і аналітыка беларускага ўзроўня. Журналістскі талент і аналітычны склад розуму, аздоблены ініцыятыўнасцю рэдактара «Рабочему» робіць бюлетэнь сапраўды чытаемым. Не малую ролю ў гэтым згуляў фактар поўнага даверу рэдактару з боку кіраўніцтва арганізацыі.

За гэты перыяд наклад павялічваецца да максімальна магчымага для бюлеценя — 299 экзэмпляраў, некаторыя нумары перадрукоўваюцца. Выданне ўжо выходзіць на ўзровень — адзін нумар у тыдзень, у фармаце чатырох палос на лісце А3 і перыядычна (па неабходнасці) 8 палос на двух лістах А3.

Прэс-аташэ НПГ Дзяніс Таўпека

Прэс-аташэ НПГ Дзяніс Таўпека

З аператара камп’ютарнай версткі Дзяніс Таўпека прымаецца ў штат НПГ, як прэс-аташэ Незалежнага прафсаюза гарнякоў.

У 2008 годзе Дзяніс Таўпека пераязджае на сталае жыхарства ў Злучаныя Штаты. У прафсаюз вяртаецца з дэкрэтнага адпачынку Святлана  Ушчапоўская, але з пераходам на іншую пасаду, на яе месца прымаюць журналіста Марыну Арцюшчанка.  Адказным за выпуск з 2008 па 2012 становіцца намеснік старшыні НПГ па арганізацыйных пытаннях — Сяргей Чаркасаў.

З 2011года інфармацыйны бюлецень «Рабочему» узначальвае Алег Зіневіч. Анатоль Рылоў, намеснік старшыні НПГ з 2012 года становіцца адказным за выпуск. У гэты перыяд была праведзена спроба перавесці выданне бюлеценя ў фармат – восем палос А4 з выхадам двойчы на месяц. Але праз некаторы перыяд вярнуліся да былога фармату — штотыдневыга выдання ў чатыры паласы. Змест бюлеценя скіраваны на ўнутраную прафсаюзную інфармацыю і навіны звязанныя з падзеямі ААТ “Беларуськалій”.

e31

Друкуецца бюлецень на ўласным абсталяванні Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Выдаецца на правах унутранай дакументацыі на беларускай і рускай мовах і распаўсюджваецца бясплатна. За дваццацігадовы перыяд гісторыі «Рабочему», на снежань 2013 года было выдадзена 585 нумароў. На сеняшні дзень гэта адзін з найстарэйшых інфармацыйных бюлеценей Беларусі.